19 красавiка 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызвалены IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня

41
Вызвалены IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня
ВІКТАР ПРАКАПЕНЯ
Фота з сайта NEWS.TUT.BY

Увечары 22 снежня вызвалены бізнэсовец Віктар Пракапеня.

Пра гэта паведамляюць інтэрнэт-сайты са спасылкай на сяброў прадпрымальніка, піша "Наша ніва".

Летам, каментуючы справу ITшнікаў, Следчы камітэт паведамляў, што Пракапеня не прызнае сваю віну і адмаўляецца кампенсаваць дзяржаве шкоду.

Уласнік Viaden Media Віктар Пракапеня быў затрыманы 18 сакавіка супрацоўнікамі «Управы К» МУС. Паводле інфармацыі следства, у перыяд з 2005 да 2008 Пракапеня разам з Аляксеем Камком, сваім партнёрам з бізнэсу, выконваў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Такі следства разгледзела размяшчэнне ў інтэрнэце сайтаў і рэкламы без дзяржаўнай рэгістрацыі. Следчы камітэт меркаваў, што тым самым дзяржаве была прычыненая шкода сумай больш за $650 тысяч.

У дачыненні да бізнэсоўца былі распачатыя яшчэ дзве крымінальныя справы - паводле арт.243 КК Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў).

У следчым ізалятары Віктар Пракапеня правёў больш за дзесяць месяцаў.

Калегі называлі Пракапеню інтэлігентным чалавекам і таленавітым бізнэсоўцам.

Многія ўплывовыя людзі з сферы IT заяўлялі, што арышт Пракапені страшыць патэнцыйных інвестараў у сферу высокіх тэхналогій.

Калі дзірку ў заканадаўстве інтэрпрэтуюць як парушэнне закона, то аналагічнае пагражае і іншым кампаніям, сцвярджалі яны.

«Патэнцыйны негатыўны інфармацыйны эфект, выкліканы затрыманнем вядомага IT-бізнэсоўцы, у значнай меры здольны нівеляваць прынятыя дзяржавай намаганні для фармаванні ўстойлівага станоўчага інвестыцыйнага клімату», - заяўляў СЕО фінансавага стартапа ХР (Capital) Раман Громаў.

Аляксея Камка, партнёра Пракапені, у ліпені 2015-га прысудзілі да шасці гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

У 2006 годзе Пракапеня заснаваў кампанію Viaden Media, якая займалася распрацоўкай мабільных дадаткаў. За некалькі гадоў кампанія паспела дасягнуць высокіх вынікаў.

Так, дадатак All-in Fitness, распрацаваны Viaden Media, у ліпені 2010 года стаў лідарам катэгорыі Healthcare & Fitness версіі Apple больш як у 40 краінах. У ЗША і больш чым 29 іншых краінах прадукты кампаніі ўвайшлі ў топ-50 усіх дадаткаў і гульняў для мабільных прылад.

У 2011 годзе Пракапеня прадаў Viaden Media ізраільскаму мільярдэру Тэдзі Сагі. На атрыманыя грошы ў 2012 годзе бізнэсовец зарэгістраваў кіроўную кампанію інвестыцыйнага фонду EXP (Capital). Акрамя таго, Пракапеня ўклаў сродкі ў дэвэлапаўскі бізнэс, набыўшы аб'екты камерцыйнай нерухомасці ў цэнтры Менска.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках