23 красавiка 2024, aўторак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Рубцоў спыніў галадоўку і адразу атрымаў папярэджанне

Юрый Рубцоў спыніў галадоўку і адразу атрымаў папярэджанне

Палітвязень, які адбывае пакаранне ў спэцкамэндатуры №7 у Купліне Пружанскага раёна, 1 лютага спыніў галадоўку.

Па-першае, праводзіць яе паводле медыцынскіх правілаў у камэндатуры далей было немагчыма, па-другое, яго патрабаванне аб выдзяленні гадзіны тэлеэфіру для апазіцыі не падтрымала сама апазіцыя. У той жа дзень Рубцоў атрымаў папярэджанне паводле арт. 415 КК за ўхіленне ад адбыцця пакарання. Юрый Рубцоў мяркуе гэта поўнай лухтой. Як можна знаходзіцца ў месцы пакарання і адначасова ўхіляцца ад пакарання, піша ПЦ «Вясна».

А ў тым, што ён патрабуе працу з сярэднім заробкам 600 даляраў, нічога дзіўнага няма: кожны хоча нармальна жыць. Тым больш, што зняволеныя знаходзяцца на поўнай самаакупнасці, а яшчэ і дома трэба дапамагчы. Калі яго запіхнулі сюды без віны, кажа Рубцоў, то чаму трэба, каб жонка пакутавала на адну пенсію. Калі ёй трэба не толькі ежа, але і лекі, і іншыя плацяжы рабіць. Тым больш, у чарговы раз на пытанне Рубцова, ці вераць самі супрацоўнікі словам Лукашэнкі пра такія сярэднія заробкі, супрацоўнікі адказалі, што вераць. «То шукайце такую працу для мяне, - сказаў ім палітвязень. - Я ж прашу толькі сярэдні заробак».

У кастрычніку 2014 суддзя Цэнтральнага суду Менску Наталля Вайцяховіч прысудзіла Юрыя Рубцова да паўтара года «хіміі» нібыта за абразу суддзі Кірыла Палулеха. Той судзіў актывіста вясной - пасля акцыі "Чарнобыльскі шлях - 2014". Рубцоў быў на шэсці ў майцы з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!".

Калі суддзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя за такі выгляд, той, са слоў суддзі, назваў яго "падонкам". Касацыйную скаргу Рубцова Менскі гарадскі суд адхіліў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі камітэт заявілі, што абмежаванне свабоды Юрыя Рубцова ў папраўчай установе адкрытага тыпу дае падставы кваліфікаваць яго як палітычнага зняволенага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках