18 красавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch прагназуе Расеі глыбокую рэцэсію

1
Fitch прагназуе Расеі глыбокую рэцэсію

Паводле ацэнак агенцтва, сёлета УБП Расеі скароціцца на 4,5%, у 2016 годзе на 1%.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings прагназуе глыбокую рэцэсію ў Расеі, паведамляе ZN.ua.

Fitch змяніла ў бок паніжэння прагноз росту УБП у свеце ў гэтым годзе. Раней гэты паказчык чакаўся на ўзроўні 2,9%, цяпер Fitch прагназуе 2,7%.

Як гаворыцца ў штоквартальным Міжнародным эканамічным прагнозе агенцтва, прагноз росту УБП на 2016 год пакінуты без змен - на ўзроўні 3%. Павелічэнне тэмпаў эканамічнага росту сёлета будзе адбывацца за кошт аднаўлення найвялікшых развітых эканомік - ЗША, еўразоны ды Японіі.

Аднак эканамічны ўздым у развітых краінах будзе запавольвацца на фоне рэцэсіі ў Расеі і Бразіліі, а таксама праз структурныя змены кітайскай эканомікі.

Акрамя гэтага, Fitch пакінула без змен прагнозы росту УБП ЗША на гэты і наступны год на ўзроўні 3,1% і 3% адпаведна. Умацаванне даляра ЗША зробіць стрымальны ўплыў на амэрыканскі экспарт, удакладняецца ў аглядзе.

У сваю чаргу, прагноз росту УБП еўразоны на гэты год падвышаны на 0,3 пункта, да 1,4%, на наступны год - на 0,2 пункта, да 1,7%. Летась эканоміка еўразоны вырасла на 0,9%.

"Падзенне кошту нафты, пачатак Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ) праграмы колькаснага змякчэння, паслабленне еўрапейскай валюты робяць станоўчы ўплыў на эканамічны ўздым еўразоны", - адзначаецца ў дакумэнце.

Паведамлялася, што Fitch панізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта (РДЭ) у замежнай і нацыянальнай валютах энэргахолдынга ДПЭК Рыната Ахметава адразу на два ўзроўні, з "ССС" (магчымы дэфолт) да "С" (дэфолт неўнікнёны).

Зніжэнне рэйтынгу абумоўлена пагражальнай рызыкай дэфолту кампаніі ў сувязі са слабым узроўнем яе ліквіднасці, тлумачыцца ў прэс-рэлізе Fitch.

Фота: Shutterstock

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках