28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка надаў Саўчанцы годнасць Героя Украіны

19
Парашэнка надаў Саўчанцы годнасць Героя Украіны
Фото: novayagazeta.ru

Лётчыца галадае далей на знак пратэсту супраць утрымання ў турме.

Пятро Парашэнка надаў народнай дэпутатцы Украіны, сябры дэлегацыі ў ПАРЕ Надзеі Саўчанцы годнасць Герой Украіны. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Украіны.

Надзея Саўчанка была выкрадзеная ваеўнікамі на Данбасе ўлетку 2014 года, а затым яе перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да загубы расейскіх журналістаў. Таксама ў Расеі ўкраінскую лётчыцам абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы.

26 кастрычніка 2014 года на пазачарговых парламенцкіх выбарах Саўчанка была абраная народным дэпутатам паводле спісу партыі «Бацькаўшчына». Вярхоўная Рада дэлегавала яе ў ПАРЕ.

15 снежня Саўчанка абвясціла галадоўку.

10 лютага Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін арышту Саўчанкі да 13 траўня.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках