28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Эканоміка Расеі асуджаная і без санкцый

4
The Washington Post: Эканоміка Расеі асуджаная і без санкцый

Санкцыі Захаду сталі зручным прыкрыццём для крамлёўскага кіраўніцтва, каб перавесці віну за падзенне эканомікі на знешніх ворагаў.

Аб гэтым піша амерыканскае выданне The Washington Post у публікацыі "Год у канфлікце з Расеяй. Ці працуюць санкцыі?" паведамляе "Укрінформ".

"Многія эканамісты сцвярджаюць, што праблемы (у эканоміцы Расеі - рэд.) з'явіліся б, нават калі б не было ніякіх санкцый. Але хваля эканамічных абмежаванняў Захаду супраць расейскай эканомікі паралельна стварыла палітычнае прыкрыццё для Крамля перад уласным народам", - адзначаецца ў публікацыі.

Кошты ў Расеі растуць, рубель падае, разам з ім падаюць стандарты жыцця, нягледзячы на тое, што расейцы на днях адсвяткавалі першыя ўгодкі анэксіі ўкраінскага Крыму, канстатуе выданне. Між тым, адзначаецца далей, санкцыі, а яшчэ больш - падзенне коштаў нафты - усё ж робяць сваю справу.

"Хаця санкцыі ўчынілі шкоду, большая частка сённяшняга эканамічнага паслабленьня Расеі звязаная з падзеннем на 45% кошту нафты з чэрвеня, кажуць аналітыкі. Але многія расейцы паказваюць пальцам на Белы дом", - адзначаецца ў артыкуле.

Заходнія лідары спачатку паведамілі, што галоўная мэта іх санкцый накіраваная супраць Крамля, а не супраць звычайных грамадзян, і яны спрабавалі размеркаваць эканамічныя абмежаванні з дакладнасцю да міліметра. Зрэшты, шараговыя расейцы таксама адчуваюць на сабе гэты ўплыў, піша выданне.

Эканоміка Расеі, паводле прагнозаў, скароціцца да 6% у гэтым годзе. Рубель страціў амаль палову свайго кошту з пачатку 2014 года, паводле некаторых ацэнак, амаль трэць маскоўскіх рэстаранаў зачыніцца да канца гэтага месяца і пакінуць пустыя вітрыны ва ўсім горадзе, адзначаецца ў публікацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках