18 красавiка 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідара Саюза палякаў выклікаюць у Камітэт дзяржкантролю

7
Лідара Саюза палякаў выклікаюць у Камітэт дзяржкантролю

Анжаліка Борыс не выключае распачынання супраць яе крымінальнай справы.

У панядзелак, 9 сакавіка заявіла кіраўніца Рады непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі павінна з'явіцца на чарговае праслухоўванне ва Управу дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гарадзенскай вобласці, паведамляе «Радыё Рацыя».

Папярэдні выклік Анжалікі Борыс адбыўся 27 лютага гэтага года. Падчас двухгадзіннай гутаркі старшы інспектар органаў унутраных спраў Ханько выказаў здагадку, што яна разам з паплечнікамі дзейнічае ад імя незарэгістраванай арганізацыі, якой, на думку следчага, з'яўляецца Саюз палякаў.

У сваю чаргу Анжаліка Борыс уважае дзеянні праваахоўнікаў пераследам польскай нацыянальнай меншасці. «Каб захаваць сваю ўладу, Лукашэнка будзе рабіць усё магчымае, каб зачысціць поле грамадскіх свабодаў у Беларусі», - заявіла яна.

Анжаліка Борыс не выключае, што супраць яе можа быць распачатая крымінальная справа паводле артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконная арганізацыя і ўдзел у дзейнасці грамадскага аб'яднання). Паводле гэтага артыкула, пакаранне за парушэнне заканадаўства прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках