20 красавiка 2024, Субота, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку з Берасця аштрафавалі на 5,4 мільёна

2
Журналістку з Берасця аштрафавалі на 5,4 мільёна

Іну Хоміч прызналі вінаватай у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Незалежная журналістка атрымала штраф у суме 30 базавых велічынь (5,4 млн. рублёў). Адпаведную пастанову 1 красавіка прыняў суд Маскоўскага раёна Берасця, паведамляе «Еврорадио».

Падставай для адміністрацыйнага працэсу стала публікацыя на сайце беларускага «Радыё Рацыя», якая з'явілася яшчэ ў лютым сёлета. Праваахоўнікі высветлілі, што аўтарства матэрыялу належыць менавіта Іне Хоміч. У вёсцы Матыль Іванаўскага раёна дзяўчына брала каментар з нагоды адкрыцця мясцовага Музея хлеба.

Як распавяла Іна Хоміч, у судзе яна не адмаўляла таго, што працуе як фрылансер.

«Я не адмаўлялася ад таго, што зрабіла гэтую навіну, хоць яна і не была падпісаная. Гэта значыць мае дзеянні цалкам законапаслухмяныя у тым сэнсе, што мне дазваляе гэта Канстытуцыя. І калі закон аб СМІ дзесьці не падпарадкоўваецца Канстытуцыі, то гэта ўжо не мая праблема», - сказала яна.

Іна Хоміч дадае, што, хутчэй за ўсё, не будзе абскарджваць судовую пастанову, таму што не бачыць сэнсу ў гэтай працэдуры. Журналістка ўпэўненая, што дзякуючы скарзе яна не зможа змяніць пастанову ў сваю карысць.

Нагадаем, што даслоўна на мінулым тыдні за працу без акрэдытацыі паўторна быў аштрафаваны берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук. Яго ў другі раз прызналі вінаватым у супрацоўніцтве з тэлеканалам «Белсат», за што ён атрымаў штраф у суме 21 базавай велічыні (3,78 млн. рублёў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках