25 красавiка 2024, Чацвер, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мадэрнізацыя» дрэваапрацоўкі каштавала Беларусі €1 мільярд

10
«Мадэрнізацыя» дрэваапрацоўкі каштавала Беларусі €1 мільярд

Бясконцая «мадэрнізацыя» дрэваапрацоўчай прамысловасці краіны, распачатая ўладамі яшчэ ў 2008 годзе, ужо каштавала €1,016 млрд крэдытаў.

Такая лічба змяшчаецца ва ўказе №160 ад 9 красавіка 2015 года, якім прадоўжаны тэрміны рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сфэры дрэваапрацоўкі, а значыць і тэрміны падатковых ды іншых вызваленняў, сплаты крэдытаў, умоў і сум дзяржпадтрымкі і кампенсацый за кошт бюджэту і г.д., піша АФН.

Пры гэтым, пазначаная сума ўключае толькі выдадзеныя ў 2008-15 гадах крэдыты пад гарантыі ўрада. Такая плата за жаданні Лукашэнкі перайсці ад экспарту неапрацаванай драўніны да экспарту гатовых вырабаў з дрэва.

Прынцыпова чарговая дакладная развязка, як і мадэрнізацыя цэментнай галіны ды льнаводства, была пахавана толькі таму, што ўлады баяцца аддаць эканамічную ініцыятыву ў прыватныя рукі.

Забарону на экспарт балансавай драўніны плануецца ўвесці з 2016 года, аднак гэта тэрмін будзе працягнуты разам з павелічэннем сум крэдытавання дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў пад урадавыя гарантыі з мэтай заканчэння несканчоных інвестыцыйных праектаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках