24 красавiка 2024, Серада, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-генеральны сакратар NATO: Цяперашняя Расея больш небяспечная, чым Савецкі саюз

6
Экс-генеральны сакратар NATO: Цяперашняя Расея больш небяспечная, чым Савецкі саюз
Андэрс Фог Расмусэн
Фотa: NATO

Нават у савецкія часы не было такіх частых напамінкаў аб магчымасці выкарыстання ядзернай зброі, таму цяперашняя Расея больш небяспечная за Савецкі Саюз.

Так мяркуе былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Newsweek.

"Нават у савецкі час яны не наважваліся казаць пра ядзерны канфлікт. Цяпер мы бачым адкрытае абмеркаванне. У гэтых дачыненнях Расея сёння больш небяспечная, чым Савецкі саюз. СССР быў больш прадказальны, чым цяперашняе кіраўніцтва РФ", - сказаў ён.

Ужо цяпер, са слоў Расмусэна, Расея ўцягнула ў "гібрыдную вайну" ўсю Еўропу, спрабуючы дэстабілізаваць яе знутры.

"Расея выкарыстоўвае спалучэнне звычайнай вайны з больш выдасканаленай прапагандысцкай кампаніяй дэзінфармацыі, у тым ліку выкарыстоўваючы свой фінансавы ўплыў на краіны NATO", - адзначыў Расмусэн.

Прынамсі, ён згадаў ультраправыя і крайне левыя сілы ў Еўропе, якія сімпатызуюць Пуціну.

Хоць Расмусэн мяркуе, што ў агляднай будучыні NATO "будзе заставацца падмуркам еўрапейскай бяспекі", ён дадае, што ёсць патрэба ў эвалюцыі. Ён мяркуе, што NATO павінна перагледзець прыроду таго, што альянс уважае за акт агрэсіі, і ўключыць у гэта паняцце гібрыдныя пагрозы.

"Відавочна, што Захад не павінен быць наіўным. Неабходна ўзмацніць метады барацьбы супраць гібрыдных пагроз. Трэба больш інвеставаць у кібербяспеку, лепш фінансаваць выведку, дамагацца лепшай каардынацыі паміж саюзнікамі", - адзначыў экс-генеральны сакратар NATO.

Як вядома Андэрс Фог Расмусэн узначальваў Паўночнаатлантычны альянс з 2009 да 2014 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках