29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг распавёў, колькі грошай у Пуціна

36
Палітолаг распавёў, колькі грошай у Пуціна

Багацце кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна, насуперак дэкларацыі аб даходах, можа ацэньвацца як $250 мільярдаў.

Пра гэта заявіў палітолаг, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН Андрэй Піянткоўскі, піша "Собеседник".

"Пытанне аб багацці Пуціна - гэта досыць сур'ёзная тэма, якая мінімум гадоў 10 абмяркоўваецца, пачынаючы з кнігі двух аўтараў - Станіслава Бялкоўскага і Уладзіміра Голышава "Бізнэс Пуціна". Гэта фундаментальнае даследаванне, на яго ніхто не адказаў, на ім і грунтуюцца ўсе ацэнкі пуцінскага багацця. Там гаворыцца аб дзелі Пуціна ў "Сургутнефтегазе", у кампаніі Цімчанкі ды кампаніях Абрамовіча. Іх капіталізацыя расце. У той час [кніга выйшла ў 2006 годзе] капіталізацыя актываў, якія прыпісваюцца Пуціну, складала амаль 55 мільярдаў даляраў, а цяпер яна можа ацэньвацца амаль у 250", - кажа ён.

Піянткоўскі нагадаў, што адвакаты Уладзіміра Пуціна не зацягалі па судах аўтараў кнігі "Бізнэс Пуціна", абвінавачваючы іх у паклёпніцкіх выдумках. А гэта значыць, што выкрыцці Бялкоўскага і Голышава маюць пад сабой падставы.

Са слоў палітолага, аб рэальных даходах расейскага прэзідэнта добра вядома амерыканцам. Раней былы кіраўнік фінансавай выведкі ЗША Дэвід Коэн, які надоечы стаў намеснікам дырэктара ЦРУ, у жывым эфіры тэлеканала даў зразумець, што ён ведае пра пуцінскія актывы на Захадзе. Такімі ж звесткамі валодае і брытанскае кіраўніцтва, сказаў Піянткоўскі.

Аднак аб’яднанне грошай і ўлады арганічнае для ўсёй расейскай эліты, і Уладзімір Пуцін у гэтым плане - не белая варона, упэўнены Андрэй Піянткоўскі:

"Паглядзіце на гэтых мільянераў у Савеце Федэрацыі! Усе гэтыя [афіцыйныя] звесткі [аб даходах] зняпраўджваюцца не толькі апазіцыянерамі, але і часам справа даходзіць да пракуратуры. У Пуціна гэта не празрыста: ніхто, акрамя амерыканскай выведкі, напэўна, не ведае, хто з'яўляецца захавальнікам ягонай "касы". А вось дэпутатаў абедзвюх палат колькі разоў лавілі на такіх нявінных фокусах, як перапісванне чагосьці на жонак, дзяцей і больш далёкіх сваякоў!".

На думку Андрэя Піанткоўскага, калі б Уладзімір Пуцін указаў у дэкларацыі аб сваіх даходах не 7, а, напрыклад, 70 мільёнаў, гэта б не выклікала рэакцыі ў грамадстве, паколькі для абывацеля абедзве гэтыя сумы здаюцца абстракцыямі.

"А вось калі б Бялкоўскі, Голышаў, Уладзімір Мілаў і Барыс Нямцоў, - прадоўжыў Андрэй Піянткоўскі, - са сваімі дакументамі - ну, і я крыху напісаў на гэтую тэму - з раніцы да вечара выступалі на першых экранах федэральнай тэлевізіі, калі б іхныя юрысты даказвалі, што стан Пуціна дасягае 250 мільярдаў даляраў, то гэта б зрабіла ўражанне. Але гэта было б зусім у іншай краіне. Памятаеце, якое негатыўнае ўражанне на электарат Клінтана зрабіла паведамленне, што ён пастрыгся за 200 даляраў за дзяржаўны кошт?" - пытаецца экспэрт.

15 красавіка Уладзімір Пуцін апублікаваў дэкларацыю аб даходах. Згодна з ёй у 2014 годзе прэзідэнт РФ зарабіў 7,65 млн рублёў (прыкладна 3,3 млн грн).

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках