Параненаму беларусу з атрада «Пагоня» зрабілі аперацыю
12- 7.04.2015, 9:55
- 14,193
Беларус цяпер знаходзіцца ў бальніцы.
Лекары падчас аперацыі дасталі з грудзей байца аскепкі набою. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы атрада «Пагоня» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
«Пагрозы жыцця няма», - пішуць паплечнікі беларуса.
Нагадаем, пры выкананні задання ў Данецкай вобласці асколачнае раненне грудзей атрымаў баец атрада «Пагоня» з пазыўным «Кім».