19 красавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Rzeczpospolita»: Кітай купляе Беларусь

11
«Rzeczpospolita»: Кітай купляе Беларусь
ФОТА: БЕЛТА

Даючы шматмільярдны крэдыт, кітайскі ўрад разглядае Беларусь як плацдарм для рэалізацыі сваіх інтарэсаў у Еўропе.

Сяброўства з Пекінам, безумоўна, заснаванае на выгадзе для беларускага кіраўніка, улічваючы жаласны стан эканомікі, што пацярпела ад крызісу ў Расеі, мяркуе Руслан Шошын, аглядальнік «Rzeczpospolita» ў артыкуле «Кітай купляе Беларусь» (пераклад charter97.org).

Беларускія ўлады з пачатку года чакалі фінансавай дапамогі ад Масквы, але Масква выдзеліла Беларусі ў канцы сакавіка усяго 110 млн. даляраў крэдыту, і то ў расейскіх рублях. Многія сумесныя расейска-беларускія праекты, такія, як будаўніцтва атамнай электрастанцыі, апынуліся пад пагрозай. Тым часам нечаканая дапамога прыйшла з Кітая.

«Зробім усё, каб вы ніколі не пашкадавалі, што прыехалі ў нашу краіну. Будзем рабіць усё, каб вы маглі рэалізаваць свае інтарэсы ў Еўропе», - запэўніваў Аляксандр Лукашэнка кітайскага лідара Сі Цзіньпіна падчас адкрыцця беларуска-кітайскага дзелавога форуму ў Менску.

Акрамя выдавання крэдыту, Кітай падпісаў з Беларуссю пагадненне «Аб стратэгічнай дружбе і супрацоўніцтве», падобнае таму, якое Сі Цзіньпін падпісаў з Уладзімірам Пуціным 9 траўня ў Маскве. Лукашэнка, паўтараючы словы прэзідэнта Расеі, запэўніваў, што «беларуска-кітайская дружба ні супраць каго не скіраваная».

Але канфрантацыйная рыторыка тым не менш выявілася: «Гэта гістарычны дакумент, які ў чарговы раз пацвярджае стратэгічны ўзровень нашага партнёрства. Краіны, якія маюць падобныя погляды, як ніколі раней павінны аб'ядноўвацца, каб супрацьстаяць негатыўным тэндэнцыям у свеце», - заявіў Лукашэнка.

Тым часам, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што для Кітая Беларусь з'яўляецца, перш за ўсё, важным геаграфічным плацдармам, які мае вялікае значэнне для «новага шаўковага шляху», стварэнне якога было задэкларавана падчас візіту ў Крэмль. Менавіта для гэтага кітайскі лідар падпісаў у суботу ў Маскве пагадненне, у рамках якога кітайцы пабудуюць хуткасную чыгуначную магістраль, што павінна ў перспектыве злучыць Пекін і Маскву.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках