25 красавiка 2024, Чацвер, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасольства Украіны ў Беларусі часова ўзначаліць Валерый Джыгун

Пасольства Украіны ў Беларусі часова ўзначаліць Валерый Джыгун

Пасольства Украіны ў Беларусі чакае прызначэння часовага паверанага, функцыі якога цяпер выконвае дарацца-пасланнік Валерый Джыгун.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўкраінскай дыпмісіі.

«Міхаіл Ежаль ужо спыніў сваю дыпламатычную місію. Сёння ягоны апошні дзень у пасольстве», - удакладнілі там.

Нагадаем, 11 траўня Пятро Парашэнка падпісаў указ аб звальненні Ежаля з пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Украіны ў Беларусі. Пра сваю пастанову прэзідэнт Украіны заявіў 25 красавіка.

«Амбасадар прадстаўляе дзяржаву Украіна. Мной прынятая пастанова аб ягоным адклiканнi, і цяпер афармляюцца адпаведныя дакументы для выдавання новага аграмана (пасла)», - заявіў прэзідэнт. З ягоных слоў, у фармаце менскіх дамоўленасцей сталіца Беларусі грае важную ролю ў рэалізацыі замежнай абаронны палітыкі і палітыкі бяспекі. «Я павінен улічваць гэтую ролю для таго, каб забяспечваць пастаянную прысутнасць Украіны ў Менску», - сказаў ён.

Міхаіл Ежаль быў прызначаны паслом у Беларусі 3 красавіка 2013 года ўказам Віктара Януковіча, які тады быў прэзідэнтам Украіны. Да гэтага займаў пасаду дарадцы прэзідэнта Украіны, у 2010-2012 гадах быў міністрам абароны, яшчэ раней - галоўнакамандуючым Вайскова-марскімі сіламі Узброеных сіл Украіны.

24 красавіка з'явілася інфармацыя, што Ежаль абвінавачваецца ў нанясенні дзяржаве шкоды больш чым на 42 млн. грыўняў (5,3 млн. даляраў на момант падзеі, цяпер - блізу 2 млн. даляраў). Гэта вынікала з адказу Генеральнай пракуратуры Украіны на запыт дэпутата Вярхоўнай рады, кіраўніка аналітычнай групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрыя Тымчука. сасканаваную выяву дакумента парламентарый размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках