17 красавiка 2024, Серада, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны вывучае інфармацыю аб збітым расейскім беспілотніку

13
Мінабароны вывучае інфармацыю аб збітым расейскім беспілотніку
Фота: tut.by

Мінабароны Беларусі вывучае інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб тым, што беларускія вайскоўцы пад Мсціславам (Магілёўская вобласць) нібыта збілі расейскі беспілотны лятальны апарат.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік управы інфармацыі галоўнай управы ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

"Цяпер падстаў для каментароў няма", - заявіў ён.

Пра інцыдэнт, які адбыўся яшчэ 28 траўня, у рэдакцыю партала tut.by паведаміў сведка. Ён назіраў палёт беспілотніка і выбліск, які адбыўся над ім, пасля чаго апарат упаў на зямлю. Праз 10 хвілін пасля здарэння на месцы падзення ўжо былі беларускія вайскоўцы. Паводле вонкавага выгляду беспілотнік, што ўпаў, відавочца класіфікаваў як расейскі лятальны апарат, якіх няма на ўзбраенні беларускага войска.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках