18 красавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйк на заводзе ў Маладзечне

59
Страйк на заводзе ў Маладзечне

На заводзе металаканструкцый у Маладзечне рабочыя адмовіліся выходзіць на працу.

8 чэрвеня работнікі маладзечанскага завода металаканструкцый адмовіліся выходзіць на працу. Яны патрабавалі выплаціць запазычанасці ў заробках.

На заводзе працуюць 1130 чалавек. Людзі не ведаюць, чым плаціць камунальныя плацяжы, піша «Наша Нiва».

Рабочыя знялі сустрэчу з кіраўніцтвам прадпрыемства на відэа.

«Перспектыва нулявая, - шчыра прызнала на сустрэчы кіраўніцтва. - Нашай прадукцыі не хочуць у Расеі. Захоўвайце грошы, якія атрымаеце, на ежу», - шчыра папярэдзілі мэнэджары.

Працаваць - «справа сумлення кожнага з вас», сказала начальства, але гэта заява выклікала смех рабочых.

«Калі вы цяпер не пойдзеце працаваць, то заробку не будзе наогул», - перасцераглі мэнэджары.

Кіраўнікі прадпрыемства звязваюць надзеі з будоўляй шахт будучага «Слаўкалію». Аднак многія праекты замарожаныя ў сувязі з абвалам расейскай эканомікі ў выніку санкцый за агрэсію ва Украіне.

«Людзі да таго дажылі, што хлеба няма за што купіць! Паўгода ўжо во дзе сядзім! Увайдзіце ў наша становішча!» - крычаў пажылы рабочы.

Мэнэджары паабяцалі разлічыцца да канца тыдня толькі з часткай пазык.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках