28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тыгр, які крадзецца: як Кітай паглынае ўсё новыя тэрыторыі РФ

30
Тыгр, які крадзецца: як Кітай паглынае ўсё новыя тэрыторыі РФ

Ва ўмовах дэфіцыту ўнутраных рэсурсаў Кітай асвойвае слаба заселеныя тэрыторыі Далёкага Усходу Расеі.

Выданне «Гордан» высветліла, як адбываецца «каланізацыя» расейскіх тэрыторый інвестарамі з Паднябеснай.

Насельніцтва Кітая расце год ад года і ўжо перасягнула за 1,3 млрд чалавек. Унутраныя магчымасці аграпрамысловага комплексу краіны, нягледзячы на ўсе намаганні кітайцаў, не паспяваюць за ростам насельніцтва, і краіна бярэ ў арэнду ворныя землі ва ўсім свеце. Дзяржаўныя і прыватныя кітайскія кампаніі актыўна асвойваюць замежныя тэрыторыі - да прыкладу, у Афрыцы, дзе кітайцы цягам апошніх дзесяці гадоў сталі асноўнымі замежнымі інвестарамі.

Розныя суседзі

Адным з галоўных аб'ектаў кітайскай эканамічнай экспансіі з'яўляецца Расея. Насельніцтва пяці далёкаўсходніх рэгіёнаў РФ – 5,3 млн, насельніцтва памежнай кітайскай правінцыі Хэйлуньцзян - 38 млн. На расейскіх тэрыторыях насельніцтва зніжаецца, ёсць тэндэнцыя да эміграцыі ў еўрапейскія рэгіёны РФ, у Кітаі ж наадварот - сталы чалавечы прырост.

Афіцыйна перадача расейскай тэрыторыі Кітаю праводзілася толькі аднойчы. У 2004 годзе было падпісана пагадненне аб падзеле спрэчных выспаў на рацэ Амур, паводле якога выспа Тарабараў і частка Вялікага Усурыйскага агульнай плошчай 174 кв. км пераходзілі да Кітаю. Цырымонія перадачы адбылася ў 2009 годзе.

Інвестыцыі або каланізацыя?

Эканамічна расейскія зямлі падпарадкоўваюцца Кітаю значна хутчэй. У сакавіку гэтага года далёкаўсходнія СМІ паведамілі аб новай угодзе кітайскіх інвестараў - больш за 20 тыс. кв. км (для даведкі: плошча Крыма складае 27 тыс. кв. км) у Магачынскім і Тунгіра-Алёкмінскім раёнах Забайкальскага краю адыдуць у валоданне кітайскіх кампаній на 49 гадоў для вытворчасці лесу. Такая сітуацыя складваецца практычна ва ўсіх рэгіёнах, якія мяжуюць з Кітаем.

Самы свежы выпадак перадачы расейскай зямлі ў арэнду кітайцам адбыўся ў Дзень Расеі, 12 чэрвеня. Кітайскія кампаніі атрымалі 1150 кв км сельгасугоддзяў у Забайкальскім краі ў доўгатэрміновую арэнду. Кошт арандаванай зямлі - 250 рублёў (блізу $5) за гектар у год.

Кітайскія грошы займаюць пустуючую інвестыцыйную нішу на Далёкім Усходзе. Урад Расеі праводзіць Федэральную мэтавую праграму развіцця гэтых рэгіёнаў, але сродкі кітайскіх кампаній застаюцца галоўным лакаматывам далёкаўсходняй эканомікі, якая дазваляе рэгіёну хоць неяк выжываць.

З улікам нядаўняга пацяплення расейска-кітайскіх стасункаў і збліжэння Масквы з Пекінам у процівагу Захаду варта чакаць, што паўзучая экспансія Кітая на Далёкі Усход РФ толькі паскорыцца.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках