18 красавiка 2024, Чацвер, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пекін запатрабаваў ад РФ дазволу для кітайцаў на засяленне Забайкалля

52
Пекін запатрабаваў ад РФ дазволу для кітайцаў на засяленне Забайкалля

Паміж Расеяй і Кітаем наспеў эканамічны канфлікт на фоне падрыхтоўкі вялікага зямельнага пагаднення паміж дзвюма дзяржавамі.

Улады Забайкальскага краю паведамілі пра гатоўнасць перадаць Кітаю ў арэнду 115 тысяч гектараў сельскагаспадарчых зямель.

Старшы дарадца Кітайскага інстытута міжнародных стратэгічных даследаванняў Ван Хаюнь у сваю чаргу заявіў, што перадача такіх вялікіх зямельных надзелаў бессэнсоўная без спрашчэння для кітайцаў перасялення ў РФ, паведамляе Росбалт.

"Жыхароў ва ўсходнім рэгіёне РФ мала, адчуваецца сур'ёзная нястача працоўнай сілы. Нават калі прыцягваць яе ў вялікай колькасці з еўрапейскай часткі краіны, гэта не толькі немагчыма, але і патрабуе павелічэння аплаты працы ў некалькі разоў. Таму калі не развязаць юрыдычным шляхам пытанне шырокамаштабнага прыцягнення кітайскай рабочай сілы, ні пра якае доўгатэрміновае супрацоўніцтва з кітайскімі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі не можа быць і гаворкі", - адзначыў Ван Хаюнь.

Кітайцы плануюць вырошчваць у РФ кармавыя, збожжавыя алейныя ды іншыя культуры, а таксама зёлкі для фармакалогіі. Інвестыцыі ў праект павінны скласці амаль 24 млрд рублёў.

Нагадаем, кітайская Паўднёва-Заходняя горнапрамысловая кампанія ў гэтым годзе інвестуе 400 млн рублёў у асваенне радовішча сурмы і срэбра ў Цянькінскім раёне Магаданскай вобласці Расеі.

Улады Забайкальскага краю гатовыя падпісаць заяву аб перадачы Кітаю ў арэнду 115 тысяч гектараў сельскагаспадарчых зямель. Старшы дарадца Кітайскага інстытута міжнародных стратэгічных даследаванняў Ван Хаюнь заявіў, што перадача такіх буйных зямельных надзелаў бессэнсоўная без спрашчэння для грамадзян Кітая перасялення ў РФ, піша "Росбалт".

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках