19 красавiка 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскае прадпрыемства не выплачвае заробкі з пачатку года

7
Гомельскае прадпрыемства не выплачвае заробкі з пачатку года

ПВУП «АВАКС» з Гомелю не пагасіла запазычанасць заробкаў нават за студзень гэтага года.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач. «ПВУП «АВАКС» не выплачвае заробак. Даюць раз у месяц. Не аддалі нават за студзень. Працуем па паўдні. Званкі бухгалтар ігнаруе», - піша чытач.

У адміністрацыі прадпрыемства сітуацыю каментаваць адмовіліся.

ПВУП «АВАКС», як паведамляе сайт прадпрыемства, было заснаванае ў 1991 годзе ў Гомелі. Цяпер на ім працуе блізу 150 чалавек. Займаецца шырокім спектрам паслуг будаўніцтва і добраўпарадкавання розных аб'ектаў.

Нагадаем, што затрымкі заробкаў супрацоўнікам сталі распаўсюджанай з'явай на беларускіх прадпрыемствах у сітуацыі агульнага крызісу эканомікі. Паводле стану на 1 траўня 2015 года толькі ў Менску такіх вінаватых налічылі 23, у той час, як у красавіку іх было яшчэ 17.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках