25 красавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфарм адкрыла доступ да сайта kyky.org

1
Мінінфарм адкрыла доступ да сайта kyky.org

Міністэрства інфармацыі аднавіла доступ да сайта kyky.org, які быў абмежаваны пастановай установы ад 15 чэрвеня.

У запісе kyky.org у «Фэйсбуку» размешчаная копія адпаведнага загаду міністэрства ад 24 чэрвеня за подпісам першага намесніка міністра інфармацыі Ігара Луцкага, якую рэдакцыя атрымала праз электронную пошту ўчора ўвечары.

На сайце kyky.org адзначаецца, што большасць беларускіх правайдэраў ужо адкрылі доступ да рэсурсу. «Зранку 25 чэрвеня kyky.org адкрываецца ў абанентаў ByFly, «Шпаркага Дамавіка», «Космас ТВ», life :), ADSL.BY. Гэта значыць, што копія загаду ўжо паступіла ў БелДІЭ, і наш рэсурс ужо выключаны са спісу абмежаванага доступу», - гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.

Як паведаміў БелаПАН рэдактар сайта Павел Свярдлоў, kyky.org просіць карыстальнікаў паведамляць правайдэрам пра праблемы з доступам да сайта, калі яны іх знойдуць. З ягоных слоў, на выкананне пастановы аб разблакоўцы сайта адводзіцца тры дні, таму пакуль частка правайдэраў можа працягваць абмяжоўваць доступ да рэсурсу.

Нагадаем, Міністэрства інфармацыі прыняло пастанову аб абмежаванні доступу да сайта kyky.org у адпаведнасці з законам «Аб сродках масавай інфармацыі» «з прычыны размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой здольнае нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Праблемы з доступам на kyky.org пачаліся раніцай 18 чэрвеня, а да вечара доступ да яго быў цалкам заблакаваны як у Беларусі, так і за мяжой. 22 чэрвеня прадстаўнікі рэдакцыі былі запрошаныя на сустрэчу ў Мінінфарм, дзе ім паабяцалі, што доступ да сайта будзе адноўлены «як мага хутчэй».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках