29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: ворагі на заходніх рубяжах актывізаваліся

128
Лукашэнка: ворагі на заходніх рубяжах актывізаваліся

Дыктатар зноў заняўся пошукам вонкавых ворагаў.

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку выказаў занепакоенасць «ростам актыўнасці замежных спецслужбаў» і абвастрэннем «крымінагеннай абстаноўкі на паўднёвых межах», піша БелТА.

Дыктатар адзначыў, што запрасіў галоўнага чэкіста «не толькі і не столькі таму, што ў нас такая складаная палітычная абстаноўка ці таму што мы напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі». «Усё гэта важна. Ды і нашы ворагі занадта ўжо актывізаваліся на заходніх рубяжах нашай мяжы. Я хацеў бы, каб вы мне ў некалькіх словах, з вашага пункту гледжання, на падставе вашых спецыяльных звестак і крыніц ахарактарызавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, як вы яе бачыце, і тыя пагрозы, якія вы бачыце і на якія мы павінны звярнуць сур'ёзную ўвагу не толькі сёння, заўтра, але і ў перспектыве», - сказаў Лукашэнка.

Са слоў Вакульчыка, адбываецца нарошчванне прысутнасці ўзброеных сіл краін NATO на заходніх рубяжах, а таксама абвастрэнне крымінагеннай абстаноўкі на паўднёвых межах. Ён адзначыў, што перш за ўсё гэта выяўляецца ў росце колькасці агнястрэльнай зброі на ўкраінскай тэрыторыі, якая паступае ў зоны ваенных дзеянняў ва ўсходняй частцы Украіны, што не напоўніцу кантралюецца сілавымі структурамі, органамі правапарадку Украіны і вядзе да крыміналізацыі значнай часткі насельніцтва. Са слоў Вакульчыка, гэта выклікае асцярогі і з боку праваахоўных органаў Беларусі, і КДБ, бо гэтая ўся зброя можа быць выкарыстаная ў крымінальных мэтах і для ўчынення тэрарыстычных актаў.

У той жа час старшыня КДБ падкрэсліў, што Дзяржаўным памежным камітэтам, Міністэрствам унутраных спраў Беларусі ўжываюцца адэкватныя захады рэагавання для ўзмацнення паўднёвых рубяжоў і гэта дае вынікі.

Вакульчык таксама адзначыў, што пэўную занепакоенасць выклікае нарошчванне цягам апошняга года актыўнасці замежных спецслужбаў у дачыненні да Беларусі.

Лукашэнка запатрабаваў не зніжаць пільнасць з тым, каб не дапусціць якіх-небудзь пагроз, якія могуць узнікнуць з улікам сучаснай замежнапалітычнай сітуацыі.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках