25 красавiка 2024, Чацвер, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі тысяч грамадзян Польшчы атрымаюць зброю

8
Дзясяткі тысяч грамадзян Польшчы атрымаюць зброю

Мінабароны Польшчы пачне ўзбройваць мілітарныя арганізацыі, у якія ўступаюць польскія грамадзяне, што на фоне канфлікту ва Украіне асцерагаюцца нападу Расеі.

Пра гэта паведамляе нямецкая газета Die Welt, піша Инопресса.ру.

Незалежныя мілітарныя арганізацыі накшталт FOP (Федэрацыя абаронных арганізацый) і Strzelec ("Стралец") атрымаюць ад Мінабароны Польшчы ўзбраенне, боепрыпасы і доступ да стрэльбішча. Таксама вайсковыя інструктары такіх арганізацый будуць праходзіць навучанне ў Вышэйшай школе наземных войскаў ва Ўроцлаве, піша Ёрг Вінтэрбаўэр.

Афіцыйна FOP, якую ўзначаліць дарадца Мінабароны Польшчы і NATO ў пытаннях навучання ўкраінскіх вайскоўцаў, былы генерал Багуслаў Пацэк, пачне сваю дзейнасць 17 верасня. У FOP, як гаворыцца ў матэрыяле, увойдзе сем ужо існых польскіх мілітарных арганізацый, якія навучаюць грамадзян страляць са зброі, выкарыстоўваць ручныя гранаты і штурмаваць будынкі. У новай арганізацыі, паводле ацэнкі Пацка, будзе знаходзіцца мінімум 100 тысяч чалавек, а асноўнымі задачамі стануць выхаванне патрыятызму і гатовасці абараняць сваю краіну ў моладзі, дапамога ўладам у мірны час у выпадку надзвычайных сітуацый, да прыкладу, падчас паводак, а таксама выкананне функцый падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны ў выпадку ваенных дзеянняў. Акрамя таго, арганізацыя, як мяркуе Пацэк, зможа дапамагаць цывільнаму насельніцтву, рэгуляваць дарожны рух і нават выконваць вайсковыя функцыі.

Аднак у добраахвотніцкіх мілітарныя аб'яднанняў, заўважае аўтар артыкула, ужо з'явіліся крытыкі, якія патрабуюць ўкласці прызначаныя для "жаўнераў-аматараў" сродкі ў мадэрнізацыю дзейнага войска. Яны падаюць той аргумент, што ў выпадку рэальнай вайны ад гэткіх арганізацый не будзе ніякай стратэгічнай карысці: яны не змогуць супрацьстаяць сучаснаму войску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках