29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар Лебядзінскі прэзэнтаваў гіт пра «ватнікаў»

9
Прафесар Лебядзінскі прэзэнтаваў гіт пра «ватнікаў»
Аляксей «Прафесар» Лебядзінскі

Расейскі спявак Аляксей «Прафесар» Лебядзінскі напісаў «Контрпрапагандысцкую» песню пад назвай «Ватнік».

Пакуль аўтар падаў толькі фрагмент песні - ён мерыцца зняць на яе анімаваны кліп. На працу аніматараў, мантажнікаў ды іншых патрэбныя грошы, таму Лебядзінскі просіць ахвяраваць неабыякавых да тэмы, піша «Наша Нiва».

«Калі мы ўсе тут разам і разумеем маштабы катастрофы, што робіцца з мазгамі мільёнаў расейцаў пад ціскам страшэннай прапаганды, то вазьміце разам са мной мажлівы ўдзел у справе барацьбы з расейскай тэлевізійнай хваробай і «ватніцтвам», - піша ён у «Фэйсбуку».

Пецярбуржскі музыка Прафесар Лебядзінскі пачаў запісваць музыку ў 1985 годзе на параду Барыса Грабеншчыкова. Атрымаў папулярнасць у 1995 годзе з песнямі «Я заб'ю цябе, лодачнік», «Вучаць у школе» і жартаўлівымі кавэрамі.

Ён з'ехаў з Расеі ў ЗША ў 2014 годзе - са слоў музыкі, быў вымушаны так зрабіць пасля таго, як пачаў крытыкаваць улады і папрасіў прабачэння за падтрымку Пуціна на выбарах 2000 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках