29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ананіч абвінаваціла СМІ ў «нагнятанні напружанасці»

14
Ананіч абвінаваціла СМІ ў «нагнятанні напружанасці»
Лілія Ананіч
ФОТА: БЕЛТА

Міністарка інфармацыі Лілія Ананіч мяркуе, што сродкі масавай інфармацыі нагнятаюць напружанасць у грамадстве.

Больш за 400 прадстаўнікоў СМІ з 20 краін удзельнічаюць у пленарным пасяджэнні Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму, што адкрылася 8 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску, пішуць «Беларускія навіны».

Беларускі міжнародны медыяфорум праводзіцца штогод з 2006 года.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі, Сталы камітэт «саюзнай дзяржавы» і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД пры падтрымцы МЗС Беларусі, Менгарвыканкама, Менскага і Берасцейскага абласных выканкамаў.

Лілія Ананіч, міністарка інфармацыі Беларусі: «Часам сродкамі масавай інфармацыі падкідваюцца маргінальныя, няісныя праблемы, а затым на гэтым падмурку нагнятаецца напружанасць у грамадстве. Пры гэтым для ініцыятараў такіх маніпуляцый няма нічога святога. Мэта гэтых спекуляцый цалкам відавочная: убіць клін паміж краінамі і народамі. Нашая інфармацыйная прастора, нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі ў абсалютнай сваёй большасці дэманструюць імкненне да ўзважанага, канструктыўнага асвятлення самых складаных праблем сучаснасці».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках