18 красавiка 2024, Чацвер, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст з Івацэвічаў атрымаў папярэджанне ад пракуратуры

Фрылансёр Павел Дайлід з Івацэвічаў атрымаў пісьмовае папярэджанне за працу без акрэдытацыі.

Папярэджанне вынес намеснік пракурора Івацэвіцкага раёна Сяргей Жуковіч. Нагодай стаў артыкул на сайце «Радыё Свабода» з вёскі Спорава Бярозаўскага раёна пад назвай «Бунт у Спорава: сяляне патрабуюць вярнуць ім возера», паведамляее «Радыё Рацыя».

- Інфармацыю для пракуратуры падаў Бярозаўскі РАУС - распавядае журналіст: - Я не вельмі перажываю праз гэтае папярэджання. Для мяне гэта як грамата ад уладаў за працу. Так яны цэняць незалежную журналістыку, судзяць то карэспандэнтаў «Радыё Рацыя», то «Белсата». Таму непрадбачанага я тут нічога не бачу. Зразумела, што ёсць заказ, таму я не асабліва супраціўляўся.

Павел Дайлід віны сваёй не прызнаў, бо мяркуе, што мае канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі. Але папярэджанне не збіраецца абскарджваць, бо як паказвае практыка калегаў-фрылансераў, гэта не прыносіць станоўчых вынікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках