28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падпісаў указ аб скарачэнні штата МУС Расеі на 10%

19
Пуцін падпісаў указ аб скарачэнні штата МУС Расеі на 10%

Гранічная штатная колькасць органаў унутраных спраў Расеі скарачаецца на 10% і складзе крыху больш за 1 млн чалавек.

«Устанавіць гранічную штатную колькасць органаў унутраных спраў Расейскай Федэрацыі (без персаналу аховы і абслугоўвання будынкаў), фiнансаваную за кошт асігнаванняў федэральнага бюджэту, у колькасці 1 млн 3 тысячы 172 адзінкі, у тым ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у колькасці 835 тысяч 825 чалавек, федэральных дзяржаўных цывільных службоўцаў - 5 тысяч 123 чалавекі, працаўнікоў - 162 тысячы 224 чалавекі», - гаворыцца ва ўказе, апублікаваным у панядзелак на сайце прававой інфармацыі.

Дагэтуль штат міністэрства складаў 1,113 млн чалавек, паведамляе РІА «Новости».

У сакавіку гэтага года міністр унутраных спраў Расеі Уладзімір Калакольцаў заявіў, што ў міністэрстве чакаюцца далейшыя скарачэнні штата, але яны не павінны закрануць супрацоўнікаў «на зямлі».

Міністр адзначыў, што міністэрства за апошнія гады, наадварот, імкнулася нарасціць колькасць паліцыі «на зямлі» ў населеных пунктах краіны.

«За кошт скарачэння ў 2014 годзе штатнай колькасці цэнтральнага апарата МУС Расеі, апаратаў МУС, галоўных упраў рэгіёнаў на раённы ўзровень накіравана амаль 11,5 тысяч адзінак. Названыя захады дазволілі стварыць у маланаселеных мясцовасцях дадаткова 246 аддзяленняў, якія маюць спрошчаную структуру», - адзначыў кіраўнік МУС.

На думку міністра, намаганні ў далейшым варта засяродзіць на павышэнні эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў, аптымізацыі арганізацыйна-штатнай пабудовы, аптымізацыі дублявальных звёнаў, ужыванні сучасных метадаў працы і тэхнічных сродкаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках