25 красавiка 2024, Чацвер, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Афіцэр МУС Беларусі»: Данбас трэба вызваліць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

68

Аляксей Русяеў з Менска ваюе на баку сепаратыстаў у Данбасе.

«Афіцэр МУС Беларусі», як ён сам сябе называе, служыць радавым у 1-й Славянскай брыгадзе ДНР. Інтэрв'ю з ім з'явілася на канале «Новостной Донбасс» сэрвісу YouTube.

«Я прыехаў сюды, каб дапамагчы вызваліць народ Данбаса. Уважаю гэта правільным. Ніхто мяне не выклікаў, хоць запрашалі і на той, і на гэты бок. У нас неяк так сыходзілі людзі да праціўнікаў. Але я мяркую трэба прыехаць сюды і дапамагчы Данбасу вызваліцца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», - распавядае Аляксей Русяеў.

«Афіцэр» жыў у Менску, ён - былы міліцыянт, які прыехаў на ўсход Украіны ў жніўні мінулага года. Аляксей Русяеў страціў руку падчас бою блізу пасёлка Спартак. Беларус паказаў дакументы, якія пацвярджаюць ягоную службу ў МУС Беларусі. Цяпер ён аднаўляецца ў бальніцы і мае намер вярнуцца ў сваё падраздзяленне.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках