24 красавiка 2024, Серада, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі ўзначаліць Андрэа Вікторын

2
Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі ўзначаліць Андрэа Вікторын
Андрэя Віктоын

Новай кіраўніцай прадстаўніцтва Еўразвязу ў Менску стане нямецкі дыпламат Андрэа Вікторын, якая працавала ў пачатку 2000-х гадоў у Беларусі.

Пра гэта, адказваючы на пытанне tut.by падчас інтэрв'ю, заявіла цяперашняя кіраўніца еўрапейскай місіі Майра Мора.

"Агрэман (згода на яе прызначэнне) атрыманая. Гэта нямецкі дыпламат, якая цяпер з'яўляецца паслом Нямеччыны ў Латвіі", - адказала Мора.

Са слоў дыпламата, яе чатырохгадовы тэрмін службы ў Беларусі падыходзіць да канца 31 жніўня гэтага года. Такім чынам, можна чакаць прыбыцця новай кіраўніцы прадстаўніцтва ў верасні.

Андрэа Вікторын нарадзілася ў Боне ў 1957 годзе. У 1989 годзе яна паступіла на дыпламатычную службу ў МЗС. Працавала ў пасольствах Нямеччыны ў Эстоніі, Нідэрландах. З 2000 да 2003 года была дарадцай амбасады ФРГ у Беларусі, затым вярнулася на радзіму - працаваць у палітычным дэпартаменце нямецкага МЗС.

З 2007 да 2009 года Вікторын была паслом ФРГ у Арменіі, з 2012 года па сённяшні дзень займае пасаду нямецкага амбасадара ў Латвіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках