24 красавiка 2024, Серада, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зімбабвэ просіцца ў зону свабоднага гандлю з Беларуссю і Расеяй

36
Зімбабвэ просіцца ў зону свабоднага гандлю з Беларуссю і Расеяй

Рэспубліка Зімбабвэ падала зварот з просьбай прыняць яе ў зону свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам.

Пра гэта паведамляе «Интэрфакс» са спасылкай на дасведчаную крыніцу.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што ўсяго ў Еўразійскую эканамічную камісію (наднацыянальны орган рэгулявання ЕАЭС) было пададзена больш за 30 такіх заяў. Напрыклад, ад Іарданіі, Сірыі, Манголіі і Албаніі. Ён растлумачыў, што звароты разглядаюцца камісіяй. Перамоўны працэс запускаецца пры згодзе ўсіх сябраў ЕАЭС.

У траўні да ЗСГ далучыўся В'етнам. Цяпер яго ўступленне ратыфікуецца іншымі сябрамі зоны.

ЕАЭС - міжнароднае эканамічнае аб'яднанне. Яго мэтай з'яўляецца правядзенне скаардынаванай эканамічнай палітыкі і стварэнне зоны свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. Дамова аб стварэнні ЕАЭС была падпісаная 29 траўня 2014 года ў Астане і ўвойдзе ў дзеянне 1 студзеня 2015 года. У саюз уваходзяць Расея, Беларусь, Казахстан і Арменія, 21 траўня да ЕАЭС далучыўся Кыргызстан.

Зімбабвэ - дзяржава на поўдні Афрыкі. У апошнія гады краіна перажывае востры фінансавы крызіс. У выніку няўдалай зямельнай рэформы Зімбабвэ ператварылася з экспарцёра прадуктаў харчавання ў імпарцёра. Адным з наступстваў пераўтварэнняў стаў хуткі разгон інфляцыі. Паводле вынікаў 2007 года рост коштаў перавысіў 100 тысяч адсоткаў.

Гэта вымусіла ўрад уключыць друкаваны станок і выпускаць банкноты буйных наміналаў. Летам 2008 года была надрукаваная купюра ў 100 мільярдаў зімбабвійскіх даляраў. У канчатковым рахунку ўлады адмовіліся ад нацыянальнай валюты і перайшлі на даляр ЗША. За адзін амерыканскі даляр 15 чэрвеня 2015 года давалі 250 трыльёнаў зімбабвійскіх.

Цягам апошніх 35 гадоў нязменным лідарам Зімбабвэ застаецца Роберт Мугабэ. На гэты момант ён з'яўляецца самым пажылым у свеце дзеючым кіраўніком дзяржавы - яму 91 год. Наступныя прэзідэнцкія выбары ў краіне павінны адбыцца ў 2018 годзе, Мугабэ збіраецца ў іх удзельнічаць.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках