19 красавiка 2024, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Лобаў: Калі мы не дапаможам Украіне, наступнай можа стаць Беларусь

9
Эдуард Лобаў: Калі мы не дапаможам Украіне, наступнай можа стаць Беларусь
Эдуард Лобаў

Былы палітвязень з'ехаў з Беларусі ва Украіну.

Пра гэта Эдуард Лобаў паведаміў у звароце, які быў апублікаваны ў сацсетцы «Фэйсбук».

«Калі мы не дапаможам Украіне змагацца ў гэтай вайне, то наступным наступальных этапам Расеі можа апынуцца Беларусь. Думка прыехаць ва Украіну ў мяне з'явілася яшчэ падчас знаходжання ў калоніі, але магчымасці прыехаць не было. Магчымасць з'явілася толькі пасля вызвалення.

На момант знаходжання ва Украіне я сустрэў шмат беларусаў. Таксама, акрамя беларусаў, тут шмат прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія прыехалі дапамагчы ўкраінскаму народу ў барацьбе з агульным ворагам - Расеяй», - паведаміў былы палітвязень.

У 2011 годзе Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле артыкула «хуліганства». Разам з ім 2 гады атрымаў лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. На думку праваабаронцаў, крымінальная справа была сфабрыкаваная на падставе правакацыі спецслужбаў.

Эдуард Лобаў выйшаў на свабоду 18 снежні 2014 года. Пасля гэтага ён знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам міліцыі і атрымаў штраф у адзін мільён рублёў у якасці пакарання за спазненне дахаты на паўгадзіны. Другое «парушэнне» пагражала былому палітвязню адміністрацыйным арыштам, а трэцяе - крымінальнай справай.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках