25 красавiка 2024, Чацвер, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы ад імя МУС вымагаюць штрафы ў беларусаў

17
Ашуканцы ад імя МУС вымагаюць штрафы ў беларусаў

Інтэрнэт-ашуканцы, якія ад імя МУС блакуюць кампутары карыстальнікаў, патрабуючы заплаціць штраф.

«Ваш кампутар заблакаваны. Для зняцця блакіроўкі Вам неабходна заплаціць штраф у памеры пэўнай колькасці рублёў з пераводам іх на вядомы электронны партманэт «Вэб-ваб».

Такія паведамленні на свае персанальныя кампутары патэнцыйныя ахвяры сеткавых аферыстаў пачалі атрымліваць гадоў сем таму, паведаміла прэс-служба МУС. Тады праваахоўнікамі было высветлена, што блакаванне аперацыйнай сістэмы - справа рук распаўсюджвальнікаў віруса-вымагальніка тыпу «Troyan.Winlock», злавіць якіх было немагчыма праз відавочную аддаленасць зламыснікаў. Самастойная разблакоўка кампутара не патрабавала асаблівай падрыхтоўкі, а таму парада была адзінай - не плаціць ашуканцам, піша «Штодзённік».

Праз некаторы час у АУС пачалі паступаць заявы грамадзян аб тым, што «Troyan.Winlock» перайначыўся і пачаў «працаваць» на праваахоўныя органы. Цяпер, пасля блакіроўкі аперацыйнай сістэмы перад вачыма карыстальніка з'яўлялася паведамленне нібыта з Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, аб тым, што за прагляд і капіяванне матэрыялаў яму неабходна заплаціць мільён рублёў.

Аператыўнікі хутка выйшлі на след зламысніка. Ім выявіўся вельмі адукаваны маладзён - 25-гадовы магістр тэхнічных навук, які цягам некалькіх месяцаў змог «зарабіць» на гэтай афёры прыблізна дзесяць мільёнаў рублёў.

Старая песня

Аднак, з канца 2014 вірусная атака карыстальнікаў сеткі прадоўжылася. Цяпер перайначаны «Troyan.Winlock» з «міліцэйскай» застаўкай блакуе радок браўзэра, палохаючы тэхнічна слаба падрыхтаваных карыстальнікаў. Сэнс пасланняў застаўся ранейшым: за прагляд і капіяванне неабходна заплаціць мільён рублёў. Далей гаворыцца, што цягам сутак карыстальнік атрымае код разблакоўкі свайго браўзэра. Аднак пасля пераводу патрэбнай сумы працаздольнасць «заражанага» кампутара не аднаўляецца.

«Падобныя пасланні - праца махляроў і паддавацца на правакацыі аб выплаце так званага штрафу не варта, - адзначае намеснік начальніка 3-га аддзела ўправы «К» МУС Алег Слепчанка. - Запомніце, што органы ўнутраных спраў нашай краіны пакуль не спаганяюць штрафы з дапамогай інтэрнэту. А для таго, каб не патрапіць у такую сітуацыю, неабходна забяспечыць абарону свайго кампутара: устаноўка антывіруснай праграмы, яе рэгулярнае абнаўленне і наступнае тэставанне ПК, а таксама абачлівасць у віртуальнай прасторы - вось, бадай, самыя галоўныя рэкамендацыі ў такіх выпадках.

Гэта трэба ведаць

Нягледзячы на ўсе засцярогі, у міліцыю прадаўжаюць паступаць заявы ад падманутых карыстальнікаў. Нагадаем, што тэхнічныя непаладкі, выкліканыя вірусам, можна выправіць самастойна.

Для выхаду з заблакаванай вэб-старонкі неабходна скарыстацца «дыспетчарам задач», набраўшы камбінацыю Ctrl + Alt + Deletе.

Затым варта зачыніць прыкладанне браўзэра і выканаць перазагрузку кампутара.

Калі грошы злачынцам ужо пераведзеныя, трэба звярнуцца з заявай у тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў. Згодна з заканадаўствам, за распрацоўку, выкарыстанне або распаўсюджванне вірусных праграм прадугледжанае пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі (арт.354 Крымінальнага кодэкса Беларусі), а за ашуканскія дзеянні - аж да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці (арт.209 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках