19 красавiка 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры кожным уездзе ў Шэнгенскую зону беларусы будуць здаваць адбіткі пальцаў

22
Пры кожным уездзе ў Шэнгенскую зону беларусы будуць здаваць адбіткі пальцаў

Адбіткі пальцаў неабходна пацвярджаць кожны раз на мяжы з краінамі Шэнгенскай зоны.

З 23 чэрвеня пры афармленні шэнгенскай візы беларусам трэба зрабіць дактыласкапію. Сапраўдная яна прыкладна пяць гадоў, аднак пры ўездзе ў краіну Шэнгенскай зоны памежнікі цяпер будуць правяраць звесткі біяметрыі. Вонкава сканаванне вельмі нагадвае зняцце адбіткаў пальцаў для атрымання біяметрычнай візы. Адмовіцца нельга - развернуць на мяжы, піша «Вячэрні Гродна».

Як распавёў на прэс-канферэнцыі на памежным пераходзе ў Кузніцы камендант Падляшскага атрада памежнай службы Анджэй Рытвінскі, новы парадак дазволіць забяспечыць эфектыўны кантроль на мяжы. Звесткі сканавання цягам 20 секунд патрапяць у адзіную базу VIS у Страсбургу. Гэта дазволіць праверыць дынаміку выдачы шэнгенскіх візаў чалавеку - напрыклад, ці адпавядае мэта візіту заяўленай.

- Сканаванне адбіткаў - проста неабходнасць. Дадатковая працэдура не павінна выклікаць дыскамфорт і займаць шмат часу, - кажа Анджэй Рытвінскі.

Першыя грамадзяне Беларусі з біяметрычнымі візамі яшчэ не даехалі да мяжы - па-новаму «шэнген» у консульствах сталі афармляць некалькі дзён таму, - аднак на памежных пераходах Падляшскага ваяводства ўжо ўсё абсталявана для сканавання. Стацыянарныя апараты ўстаноўленыя на працоўным месцы памежнікаў. Чалавек павінен пакласці левую і правую далоні на апарат, а памежнік убачыць, ці адпавядаюць адбіткі тым, што знаходзяцца ў базе звестак сістэмы VIS (візавая інфармацыйная сістэма). Памежнік з дапамогай стацыянарнага або мабільнага сканэра зверыць звесткі біяметрычнай візы. Калі раней на польскіх памежных пераходах пры праверцы дакументаў не трэба было выходзіць з аўтамабіля, цяпер гэта давядзецца рабіць кожнаму.

Ёсць і мабільныя сканэры: іх будуць выкарыстоўваць у цягніках, пры праверцы кіроўцаў грузавікоў, у некаторых выпадках - у звычайнай чарзе. У гэтым выпадку скануецца толькі вялікі палец правай рукі.

У выключных выпадках (галоўным чынам, калі стаіць вялікая чарга) можа быць дадзена каманда праверыць дакументы як і раней, без сканавання.

Анджэй Рытвінскі адзначыў, што тых, у каго ёсць дзейная шэнгенская віза, звычайная або нацыянальная, новаўвядзенні не закрануць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках