19 красавiка 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глыбоцкія незалежныя журналісты судзяцца з віцебскімі ўладамі

Глыбоцкія незалежныя журналісты судзяцца з віцебскімі ўладамі

Касацыйныя скаргі глыбоцкіх журналістаў Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача Віцебскі абласны суд разгледзіць 19 жніўня.

Журналістаў Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача Глыбоцкі райсуд пастанавіў пакараць штрафамі за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Гэтыя пастановы яны і збіраюцца аспрэчыць, паведамляе ПЦ "Вясна".

Зміцер Лупач звярнуўся з касацыйнай скаргай раней, аднак разглядаць яе абласны суд будзе ўжо з другой спробы. Першапачаткова разгляд быў прызначаны на 12 жніўня, але пасяджэнне перанеслі. У Віцебск прыехалі і сам Зміцер Лупач, і ягоны адвакат з Менска, на пасяджэнне сабраліся калегі-журналісты і праваабаронцы, аднак суддзя Святлана Іванова нечакана абвясціла, што ёй трэба дадатковы час на вывучэнне гэтай справы. У выніку журналіст панёс дадатковыя выдаткі - за візіт у Віцебск адваката.

Разгляд касацыйнай справы Змітра Лупача быў перанесены на тыдзень. На гэты ж дзень прызначаны і разгляд скаргі Таццяны Смоткінай - такое паведамленне яна атрымала праз пошту з Віцебскага абласнога суда.

У ліпені Глыбоцкі райсуд пастанавіў пакараць Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача згодна з артыкулам 22.9 ч.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Абодвум прысудзілі штрафы сумай па 25 базавых велічыняў - 4,5 мільёна рублёў з кожнага.

Падставай для адміністратыўнага справы супраць Змітра Лупача стаў матэрыял "Знайшліся сваякі пагранічніка, які загінуў у Глыбоцкім раёне 17 верасня 1939 года" на сайце "Еўрарадыё". Суд над ім адбыўся 23 ліпеня, ягоную справу разглядала старшыня Глыбоцкага раённага суда Ірына Казак. Таццяну Смоткіну судзілі 28 ліпеня, працэс вяла суддзя Людміла Вашчанка. Падставай для разгляду ў судзе стаў матэрыял "Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўнымі", які чэрвеня 9 быў размешчаны на сайце "Радыё Рацыя".

Калі складалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Вячаслаў Барыла не патлумачыў журналістам іх правы - пра гэта сведчыць адсутнасць іх подпісаў у дакументах. Выправіць памылкі міліцыянта вымусіў суд: пасля таго, як адміністрацыйныя справы перадалі туды для разгляду, суддзі вярнулі іх на дапрацоўку. "Дапрацоўка" заключалася ў тым, што ў справах журналістаў з'явілася яшчэ адна папера - пра тое, што іх правы ім патлумачылі 10 ліпеня - праз два тыдні пасля таго, як выклікалі ў міліцыю для разбіральніцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках