18 красавiка 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз сухое надвор'е Беларусь ахопленая смогам

Праз сухое надвор'е Беларусь ахопленая смогам

Самая высокая канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў у Менску сёння ў мікрараёне Курасоўшчына.

Заўтра ў краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, але смог можа застацца, піша «Комсомольская правда в Беларусі».

- Надвор'е стварае ўсе варункі для ўтварэння смогу: адсутнасць дажджоў працяглы час, слабы вецер, вельмі нізкая вільготнасць, падвышаная тэмпература. Такая сітуацыя гэтым летам ужо была - з 3 да 13 жніўня, - распавяла начальніца інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Багдана Казярук. - Мы ўжо накіравалі ўсім буйным прамысловым прадпрыемствам ліст-папярэджанне аб рэгуляванні выкідаў. Пакуль перавышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у паветры не адзначана. Аднак самая высокая іх канцэнтрацыя ў Менску сёння назіраецца ў мікрараёне Курасоўшчына. Учора, 24 жніўня, сярэднядзённая канцэнтрацыя ў паветры цвёрдых часцінак у мікрараёне Курасоўшчына (вул.Каржанеўскага) была нават вышэйшая, чым у двух праблемных раёнаў горада (вуліцы Радыяльная і Ціміразева).

Паводле слоў спецыяліста, у Менску сярэдні ўзровень канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў пачынае расці, і калі варункі надвор'я не зменяцца, то сітуацыя будзе пагаршацца.

- Сёння пажадана было б рабіць як мага часцей паліванне вуліц, асабліва там, дзе інтэнсіўны рух самаходаў, - кажа Багдана Казярук.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, заўтра пройдуць кароткачасовыя дажджы, якія могуць і не пазбавіць краіну ад смогу.

- Заўтра, у сераду, месцам пройдуць дажджы. У Менску дождж чакаецца раніцай і ўдзень, - распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Дзмітрый Рабаў. - Аднак у чацвер сітуацыя зменіцца. Тэмпература пачне расці, а дождж пройдзе толькі ўночы на паўночным усходзе. Удзень ад 22 да 29. У пятніцу удзень ад 25 да 32. У суботу і ў нядзелю без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў Віцебскай вобласці ў суботу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках