29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Абвал рубля паказаў бездапаможнасць беларускіх уладаў

5
Барыс Жаліба: Абвал рубля паказаў бездапаможнасць беларускіх уладаў
БАРЫС ЖАЛІБА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

У Беларусі адбылася абвальная дэвальвацыя, прадухіліць альбо затармазіць якую ўрад або Нацбанк былі не ў стане.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба, ацэньваючы сітуацыю з курсам беларускага рубля ў дачыненні да сусветных валют.

- У Беларусі цягам тыдня адбыўся дэвальвацыйны абвал беларускага рубля. Хуткасць дэвальвацыі штодня налічвала некалькі сотняў рублёў за адны таргі. Гэта ўжо можна канстатаваць як факт, які вельмі нагадвае абвал беларускага рубля ў другой палове снежня мінулага года. Тады мы канстатавалі 30%-ую разавую дэвальвацыю.

Цяпер можна сказаць, што гэта таксама разавая абвальная дэвальвацыя. А на колькі адсоткаў - лічыць можна будзе тады, калі падзенне беларускага рубля дасягне пэўнага «дна».

Нейкія прыкметы заканчэння абвалу з'явіліся ў расейскага рубля ў сувязі з тым, што імклівае падзенне коштаў нафты спынілася. Магчыма, як адлюстраванне гэтых працэсаў затармозіцца дэвальвацыя і беларускага рубля. Але замежныя трэнды, якія вызначаюць на сёння дэвальвацыю беларускага і расейскага рубля, застаюцца. Не факт, што зніжэнне коштаў на нафту дасягнула мяжы, яно можа прадоўжыцца.

- Гэта значыць, замежныя фактары з'яўляюцца асноўнымі?

- Так, яны з'яўляюцца вызначальнымі. Нацыянальны банк Беларусі маўчыць. Ён наважыў не мяняць стаўку рэфінансавання, не спрабаваць неяк затармазіць дэвальвацыю за кошт золатавалютных рэзерваў, якіх і так няма. Можна сказаць, што Нацбанк наважыў «аддацца на волю хваляў» і паглядзець, што будзе з расейскім рублём.

- Атрымліваецца, любыя апраўдальныя заявы аб тым, што дэвальвацыя магла быць планавай і выгаднай беларускай эканоміцы, паколькі гэта падвышае канкурэнтнасць беларускіх тавараў - беспадстаўныя?

- Гэта поўнае глупства. Яна ніяк не магла быць «спланаваная», паколькі выкліканая падзеннем коштаў нафты і нафтапрадуктаў. І тое, што беларускі рубель патаннеў, не дасць нічога для нашай эканомікі: расейскі рубель дэвальваваўся яшчэ мацней, і наш экспарт у Расею нічога не выйграе.

Гэтая дэвальвацыя - чыста рынкавы працэс, і ні беларускі ўрад, ні Нацбанк не ў стане нічога зрабіць, каб яе стрымаць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках