20 красавiка 2024, Субота, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Данбасе загінуў яшчэ адзін беларус - капітан Вячаслаў Бараноўскі

15
На Данбасе загінуў яшчэ адзін беларус - капітан Вячаслаў Бараноўскі

29 жніўня ў Чарнігаве пахавалі 38-гадовага Вячаслава Бараноўскага.

Ён служыў у 41 («Чарнігаўскім») батальёне Узброеных Сіл Украіны. Капітан Вячаслаў Бараноўскі загінуў 26 жніўня каля вёскі Старагнатаўка Валнавахскага раёна Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Вячаслаў Бараноўскі нарадзіўся ў беларускай сям'і ў Чарнігаве, скончыў Харкаўскае лётнае вучылішча, служыў лётчыкам, пасля спісання пайшоў добраахвотнікам ваяваць за Украіну на Данбасе. Ягоны бацька Мікалай Іванавіч Бараноўскі быў лётчыкам-выпрабавальнікам, рыхтаваўся ў атрадзе касманаўтаў, родам з Мазыра. На пахаванні сына ён заявіў, што ганарыцца тым, што яны - беларусы шляхецкага роду, што сын змагаўся за свабоду Украіны.

Адпелі Вячаслава Бараноўскага ў Екацярынінскім кафедральным саборы, а пахавалі з вайсковымі ўшанаваннямі на чарнігаўскіх гарадскіх могілках. У яго засталіся жонка і дачка.

Нагадаем, 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай на Данбасе быў паранены іншы беларус - Алесь Чаркашын. Ён памёр у лякарні ў Запарожжы пасля некалькіх тыдняў комы. Алесь Чаркашын ваяваў пад пазыўным «Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правага сектара».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках