29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здымаць фільмы можна будзе толькі з дазволу Мінкульта

41
Здымаць фільмы можна будзе толькі з дазволу Мінкульта

Новы закон прадугледжвае ўзгадненне з міністэрствам культуры Беларусі сцэнару, сінопсісу і складу здымачнай групы.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» беларускі рэжысёр Андрэй Курэйчык.

«SOS! Мне стала вядома, што наша выдатная дзяржава рыхтуе новы ўказ аб кіно. Наколькі я зразумеў, лабіруе яго спадарыня Дрыга. Я публікую той праект, які трапіў мне ў рукі. Нічога больш вар'яцкага, дзікага і шкоднага - я не чытаў. Указ прадугледжвае ўвядзенне дазвольнага парадку на стварэнне кіно. Усякага кіно. У такім выглядзе гэта поўны і абсалютны крыж на беларускім кінематографе, татальнае знішчэнне ўсякай творчай ініцыятывы. Такога няма нідзе ў свеце. Як я паспеў зняць «ГараШ» - гэта проста цуд. Пасля гэтага ўказа незалежнага кіно больш у гэтай краіне не будзе», - напісаў ён.

У гутарцы з журналістам «Нашай Нiвы» Андрэй Курэйчык патлумачыў, што праект указа трапіў да яго ад сяброў-чыноўнікаў, імёны якіх ён не хоча называць.

Закон прадугледжвае ўзгадненне з міністэрствам культуры сцэнару, сінопсісу, складу здымачнай групы і іншага. Без ўзгаднення кіно будзе нелегальным. Акрамя таго, за атрыманне дазволу на здымку фільма давядзецца заплаціць - праект указа змяшчае пэўныя сумы з улікам хронаметражу і колькасці серый.

«Нас, недзяржаўных кіношнікаў, робяць нелегаламі. Такія праекты як «Вышэй за неба» і «ГараШ» ідэалагічна непадкантрольныя чыноўнікам, таму яны хочуць усё ўзяць пад кантроль і пакінуць месца ў кінематографе толькі «Беларусьфільму» і тэлеканалам», - падсумаваў Андрэй Курэйчык.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках