29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Беларускі народ грэбуе гэтымі «выбарамі»

10
Максім Вінярскі: Беларускі народ грэбуе гэтымі «выбарамі»
Максім Вінярскі

Нават адміністрацыйны ціск не дапаможа ўладзе загнаць на ўчасткі патрэбную колькасць «выбаршчыкаў».

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. Учора дадому да ягонай маці ўварваліся супрацоўнікі міліцыі. Актывісту пагражаюць новым адміністрацыйным арыштам за «правапарушэнне», якога ён не ўчыняў.

- Грунтуючыся на вашым досведзе ўдзелу ў палітычных кампаніях мінулых гадоў, як вы ацэньваеце сённяшнія «выбары»?

- Калі б былі сапраўдныя выбары - было б да іх сур'ёзнае стаўленне. Тое, што цяпер адбываецца ў краіне - гэта не выбары. Гэта выбарчы фарс, скіраваны на тое, каб імітаваць электаральны спектакль.

Браць у ім удзел я сэнсу не бачу. Мяркую, што тыя, хто ў ім удзельнічае - гэта «падтанцоўка» Аляксандра Лукашэнкі, якая дапамагае яму імітаваць выбарчы працэс.

- А ці ёсць цікавасць да гэтага «працэсу» ў грамадстве? Ці разумеюць людзі, што «выбары» несапраўдныя?

- Мне не ўдалося сустрэць нікога, акрамя некалькіх палітычных актывістаў, хто б думаў пра гэтыя «выбары». Я мяркую, што цікавасці да гэтага працэсу ў грамадстве няма. Улада будзе спрабаваць адміністрацыйнымі метадамі «павысіць» прыход, але я не ўпэўнены, ці атрымацца гэтым разам загнаць хоць бы 50% людзей на «выбары».

Хоць гэтыя метады ў нашай краіне адпрацаваныя вельмі нядрэнна, ёсць сумневы, што ўладзе гэтым разам атрымаецца.

- А чаму цяпер з'явіліся такія сумненні?

- Гэта ўжо не першая кампанія, якую мне даводзіцца назіраць. Я браў актыўны ўдзел ва ўсіх выбарчых кампаніях, акрамя 1994 года. Пачынаючы з 2001 года, усе прэзідэнцкія выбары я бачыў, што называецца, з «блізкай адлегласці».

Напярэдадні ўсіх папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў адбывалася палітызацыя насельніцтва: людзям было цікава, што і як адбываецца. Нават тыя, хто не верыў, што выбары нешта могуць памяняць у краіне, уцягваліся ў гэты працэс. Ім станавілася цікава: ці ёсць альтэрнатыва ўлады, якая гэта альтэрнатыва, як яна сфармуляваная. Цяпер я не бачу, каб людзей гэта «кранала».

Мне здаецца, што беларускі народ грэбуе гэтымі «выбарамі» і тымі, хто іх праводзіць. Калі параўноўваць, напрыклад, з 2010 годам, то ўсе дзеянні і апазіцыі, і ўлады былі накіраваныя на тое, каб уцягнуць людзей у выбарчы працэс - на сваім баку, вядома ж.

Цяпер гэтага няма. Я бачыў, калі збіралі подпісы за так званага «кандыдата» Лукашэнку - яны стараліся яшчэ менш, чым у 2010 годзе, калі яго «пікеты» і гэтак пуставалі. Цяпер жа наогул працавалі як мокрае гарыць.

- Што вы можаце сказаць з нагоды арганізацыі назірання за гэтымі «выбарамі» - унутранага і міжнароднага?

- Я шчыра думаю, што на гэты момант няма вялікай патрэбы ў міжнародным назіранні, так як няма працэсу, за якім бы можна было назіраць. Сапраўдныя палітыкі выключаныя з выбарчага працэсу ў самым пачатку. Не выканана ніводнае з патрабаванняў у зменах у выбарчае заканадаўства. Апазіцыя не ўключаная ў выбарчыя камісіі.

Акрамя вызвалення палітвязняў і часовага спынення прэвентыўных арыштаў, ніякіх іншых прыкмет, што ў нас адбываюцца «выбары» - няма. Ні ў чым не назіраецца ніякіх зменаў. І наогул не думаю, што на гэтых «выбарах» ёсць што назіраць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках