19 красавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет памяці Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ў цэнтры Менска

8
Пікет памяці Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ў цэнтры Менска

Акцыя, прысвечаная 16 гадавіне выкрадання Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, прайшла сёння каля менскага ГУМа.

Арганізатарам пікету стаў Анатоль Лябедзька і Аб'яднаная грамадзянская партыя. Заяўка на правядзенне акцыі не падавалася, паведамляе «Радыё Свабода».

Акцыя пачалася а 18:00. Удзельнікі пікету разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама сцягі АГП і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

«Самае дарагое, што ёсць - гэта чалавечае жыццё. Можна дараваць заганную эканамічную палітыку, тое, што нас не паважаюць у свеце, але нельга дараваць, калі забіраюць чалавечыя жыцці», - заявіў, звяртаючыся да прысутных, старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Ён адзначыў, што знікненні праходзілі не дзесьці далёка за мяжой, а ў сталіцы Беларусі. «І самае галоўнае - мы ведаем, хто за гэта адказны», - падкрэсліў лідар АГП. Пры гэтым Лябедзька звярнуў увагу, што ні ў воднага кандыдата ў прэзідэнты ў перадвыбарчыя праграмы не ўключаны пункт аб тым, што вінаватыя ў знікненні павінны панесці пакаранне, пішуць «Беларускія навіны».

«Мы можам рабіць выгляд, што ў нас цывілізаваная краіна, што ў нас ёсць выбары. Але будзем казаць праўду не толькі пра эканамічныя і сацыяльныя злачынствы, але і пра тыя, якія тычацца чалавечых жыццяў», - заявіў ён.

Супрацоўнікі міліцыі з самага пачатку вялі відэаздымку мерапрыемствы. Праз некаторы час пасля пачатку акцыі адзін з іх падышоў да Анатоля Лябедзькі і пачаў складаць пратакол за правядзенне «несанкцыянаванага мерапрыемства». Палітык адмовіўся падпісваць яго.

Акцыя завяршылася а 19:00.

Шаснаццаць гадоў таму ў Менску пры нявысветленых абставінах зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Увечары 16 верасня 1999 года Ганчар, які першапачаткова быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі і дапамог яму прыйсці да ўлады, а затым сышоў у апазіцыю, і ягоны сябар Красоўскі прыехалі ў лазню, размешчаную ў Менску на вуліцы Фабрычная, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна а 22.35, калі абодва выйшлі з будынка і селі ў «Джып Чэрокі», які належаў Красоўскаму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках