25 красавiка 2024, Чацвер, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эйндховене прайшла акцыя памяці зніклых беларусаў

2

У галандскім горадзе Эйндховене 16 верасня прайшла акцыя памяці зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.

Аб цырымоніі, прымеркаванай да 16-й гадавіны знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, «Радыё Свабода» распавяла актывістка грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» Валерыя Красоўская, дачка аднаго са зніклых:

- Эйндховен да нядаўняга часу быў горадам-пабрацімам Менска. У 2008 годзе тут былі пасаджаныя чатыры дрэвы ў памяць аб чатырох гвалтоўна зніклых беларусах - Анатолю Красоўскім, Віктару Ганчару, Юрыі Захаранку і Дзмітрыі Завадскім. У сераду тут прайшла цырымонія памяці, выступілі прадстаўнікі галандскага Хельсінскага камітэта, Amnesty International і галандскіх прафзвязаў. Потым удзельнікі акцыі паглядзелі дакументальны фільм «Банда», які быў зняты беларускімі праваабаронцамі.

- Валерыя, гэта балючае для вас пытанне, але - памятаеце вы той дзень, 16 верасня 1999 года?

- Я памятаю той дзень, а дакладней, ноч, вельмі добра - я прачнулася, убачыла святло на кухні, там была маці і я зразумела, што нешта здарылася. Я была ўжо не маленькая, мне было 17 гадоў. Маці сказала, што невядома, што з бацькам. Я бачыла, як яна спрабавала дабіцца праўды. За гэтыя гады ў пошуках праўды мы зрабілі ўсё, што маглі. Але праўду пра тое, што адбылося, мы даведаемся толькі пасля змены цяперашняй улады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках