29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарунак Лукашэнкі першакласнікам увёў дарослых у ступар

27

На адным з разваротаў размешчанае фота сям'і Кацярыны Анохавай. Два гады таму маці з Пружанаў, якая выхоўвала 11 дзяцей, скончыла жыццё самагубствам.

«Гэтая кніжка - падарунак Лукашэнкі першакласнікам. Першы ж разварот, што трапіў мне і... ступар. Фота сям'і Кацярыны Анохавай», - піша на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Анастасія Даманская.

У каментарах мянчанка ўдакладняе, пра каго кажа: «Гэта Чалавек з вялікай літары. Натхняльніца і падтрымка для многіх прыёмных бацькоў і ўсынавіцеляў».

Трагедыя здарылася ў Пружанах у кастрычніку 2013 года. 39-гадовая Кацярына Анохава была мамай 11 дзяцей, выкладала румбу, вяла блог, дзе дзялілася парадамі і досведам з такімі ж энтузіясткамі, піша «Салiдарнасць».

Гераіня газетных публікацый і тэлеперадач. Узнагароджаная ордэнам Маці. Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне».

Цяпер дзяцей выхоўвае яе муж Аляксандр Анохаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках