24 красавiка 2024, Серада, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы жураўлёў сабраліся пад Мёрамі перад адлётам на поўдзень

13

Журавы з Беларусі, краін Балтыі, Скандынавіі і паўночнай Расеі кожны верасень збіраюцца ў раёне заказніка «Ельня».

Менавіта тут, на тэрыторыі Мёрскага і Шаркоўшчынскага раёнаў, знаходзіцца адно з самых буйных у Еўропе верхавых балот. Птушкі збіраюцца, каб перадыхнуць і падсілкавацца перад доўгім пералётам, паведамляе «Радыё Свабода».

Як раз у гэты час з'яўляюцца і журавіны. Дзясяткі тысяч птушак «пасуцца» на палях і балотах, пералятаючы з месца на месца. Праз пару тыдняў жураўліныя кліны адправяцца на зімоўку ва ўсходняе і паўднёвае Міжземнамор'е.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках