18 красавiка 2024, Чацвер, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую амбасаду ў Сірыі абстралялі з мінамётаў

11
Расейскую амбасаду ў Сірыі абстралялі з мінамётаў

Сірыйскія антыўрадавыя баевікі з мінамётаў абстралялі тэрыторыю расейскай амбасады ў Дамаску.

Як паведамляе ў панядзелак МЗС РФ, 21 верасня, мінамётны снарад упаў на тэрыторыю амбасады Расеі ў Дамаску 20 верасня блізу 9.00, піша УНІАН.

Адзначаецца, што снарад сышоў глыбока ў зямлю і не прычыніў шкоды.

"Яго буйны аскепак з маркіроўкай быў пасля выняты выкліканымі на месца здарэння сірыйскімі сапёрамі. Цяпер высвятляецца, якім чынам снарад трапіў у рукі баевікоў", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак МЗС РФ, мінамётны абстрэл расейскай амбасады праведзены з боку раёна Джабар, дзе акапаліся антыўрадавыя баевікі, якія не адносяць сябе да прыхільнікаў "Ісламскай дзяржавы".

Нагадаем, у раёне сірыйскага аэрадрома ў Латакіі знаходзяцца расейскія вайскоўцы, якія, паводле сцвярджэння РФ, прыцягнутыя да аховы і аднаўлення ўзлётнай паласы для дастаўкі вайсковых грузаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках