29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія турысты ў Турцыі выдаюць сябе за беларусаў

102
Расейскія турысты ў Турцыі выдаюць сябе за беларусаў
ФОТА: AP

Некаторым расейцам сорамна прызнавацца ў тым, адкуль яны прыехалі.

Аб гэтым піша Севярын Квяткоўскі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Журналіст падзяліўся гісторыяй, расказанай знаёмаму бізнэсоўцу кліенткай, якая разам са сваімі дзецьмі ездзіла на адпачынак у Турцыю. Яна перадала размову паміж дзецьмі.

- Вы адкуль?

- З Менска.

- Праўда з Менска, ці проста так кажаце?

- Так праўда! Вуліца вось такая.

- А мы з Расеі. Але нам бабуля сказала казаць, што мы з Менска.

Нагадаем, расейскія турысты вядомыя сваімі спецыфічнымі паводзінамі на курортах, што паўплывала на стаўленне да іх. Пасля акупацыі Крыма і ўварвання на Данбас рэпутацыя Расеі ў свеце стала яшчэ горшай. Некаторыя гатэлі і рэстарацыі ў Еўропе і Азіі адмовіліся абслугоўваць турыстаў з гэтай краіны.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках