20 красавiка 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея збіраецца размясціць авіябазу ў Беларусі мінімум на 15 гадоў

42
Расея збіраецца размясціць авіябазу ў Беларусі мінімум на 15 гадоў

Уладзіміру Пуціну адпраўленае на подпіс пагадненне паміж Масквой і Менскам аб стварэнні расейскай авіябазы на беларускай тэрыторыі.

Адпаведны дакумент быў у аўторак, 8 верасня, апублікаваны на сайце кабінета міністраў РФ. Адзначаецца, што тэкст праекта пагаднення быў папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам.

Пагадненне ўстанаўлівае парадак прымянення авіябазы сумесна з Узброенымі сіламі Беларусі для абароны дзвюх краін, уключаючы «супрацьдзеянне ўзброенага нападу з боку міжнародных тэрарыстычных фармаванняў».

Месца дыслакацыі базы не пазначанае, піша «Салiдарнасць».

Пры пагрозе ўчынення тэрарыстычнага акту камандзір расейскай авіяцыйнай базы на ўзгадненне з беларускім бокам «мае права прыняць пастанову аб прымяненні воінскіх фармаванняў расейскай авіяцыйнай базы для ўзмацнення аховы вайсковых аб'ектаў Расейскай Федэрацыі».

Пагадненне будзе дзейнічаць цягам 15 гадоў i аўтаматычна працягваецца на наступныя 5-гадовыя перыяды - пры ўмове згоды расейскага і беларускага бакоў.

Нагадаем, у аўторак у Горадні прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што пагадненне аб размяшчэнні ў Беларусі расейскай авіябазы будзе падрыхтаванае і падпісанае ў «камфортныя» для Менска і Масквы тэрміны.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках