19 красавiка 2024, Пятніца, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1 студзеня - дзень нараджэння Станіслава Багданкевіча

7
1 студзеня - дзень нараджэння Станіслава Багданкевіча
Станіслаў Багданкевіч

У першы дзень новага года адзначае свой дзень нараджэння ганаровы старшыня АГП, экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

«Беларусь павінна ганарыцца такімі людзьмі, як Станіслаў Антонавіч, - заявіў лідар «Аб'яднанай грамадзянскай партыі» Анатоль Лябедзька. - Гэта сапраўдны капітал, з якога ва ўсякі час краіна будзе атрымліваць дывідэнды. Багданкевіч - не толькі прафесіянал, навуковец, але і чалавек з высокімі маральнымі якасцямі. Мы вас любім, Станіслаў Антонавіч, мы вамі ганарымся!»

Усяго самага найлепшага пажадаў Станіславу Багдановічу на сайце АГП і экс-прэм'ер Беларусі Міхаіл Чыгір:

«Дарагі Станіслаў Антонавіч, ведаю вас вельмі даўно, яшчэ з Клецка. Ведаю характар, погляды, пазіцыю і здольнасць абараняць яе. На жаль, у такіх, як вы, сёння адчуваецца вялікі дэфіцыт у Беларусі. Калі б было пабольш такіх, то, напэўна, і сітуацыя ў краіне была б іншай. Я мяркую, што вы нямала зрабілі на пасадзе старшыні банка. Многія ўжо і не памятаюць, што пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі была картачная сістэма, не было канвертаванасці валюты. У вас хапіла мужнасці і адвагі рабіць тое, што павінен быў сапраўдны старшыня Нацыянальнага банка. Вы сапраўды вартыя звання «Герой Беларусі», хоць яго і атрымаў іншы. Зычу вам даўгалецця, удачы. І вельмі рады буду вас бачыць часцей: сустракацца, абмяркоўваць, дыскутаваць з вамі. Усяго вам самага найлепшага!»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках