28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыйшоў цыклон «Даніэла»

23
У Беларусь прыйшоў цыклон «Даніэла»

На 12 студзеня ў краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У Беларусь з паўднёвага захаду прыйшоў цыклон «Даніэла», ён прасоўваецца праз нашу краіну на паўночны ўсход, у напрамку Расеі. Прагназуецца, што моцны снегапад працягнецца ўвесь сённяшні дзень.

Мяце завіруха, а парывісты вецер узмацняе адчуванне холаду, хоць за акном усяго дзесьці мінус 7 градусаў (тыдзень таму было мінус 20), паведамляе «Наша нiва».

Мяркуецца, што за ноч нападае да 10 мм снегу, таму менавіта ноччу і ў першай палове дня аўторка нас чакаюць найбольш складаныя ўмовы надвор'я. Найбольш складаная абстаноўка праз цыклон чакаецца 12 студзеня з 06.00 да 12.00. «Ускладненне абстаноўкі чакаецца ўжо ноччу і захаваецца цягам ўсяго дня - 12 студзеня", - распавяла БелТА інспектарка прапаганды Менскай абласной управы МНС Наталля Шынгель.

Сіноптыкі кажуць, што ўначы на паўночныя рэгіёны краіны абрынецца сапраўдная зімовая завіруха. А вось поўдзень рэспублікі будзе ва ўладзе туманаў і галалёду, паведамляе тэлеканал СТВ.

Ратавальнікі днём у панядзелак апублікавалі рэкамендацыі, як паводзіць сябе падчас моцнага снегападу. Яны раяць людзям, асабліва сталага веку, без асаблівай неабходнасці не выходзіць на вуліцу. Дзяцей таксама варта праінструктаваць, як паводзіць сябе падчас непагадзі. Таксама нельга карыстацца няспраўным кацельным абсталяваннем, тое ж тычыцца электраабагравальнікаў.

Аўтаўладальнікам рэкамендуецца адмовіцца ад паездак (асабліва далёкіх), а аўтамабілі паркаваць такім чынам, каб яны не перашкаджалі працы снегаўборачнай тэхнікі.

Тым, хто дабіраецца на працу грамадскім наземным транспартам, варта ўлічваць, што моцны снегапад можа прывесці да збояў у працы транспарту.

Зрэшты, камунальныя службы запэўніваюць, што прыкладуць максімум высілак для ліквідацыі наступстваў снегападу.

Сіноптыкі адзначаюць, што «Даніэла» не будзе такім жорсткім, як цыклон «Хаўер», што абрынуўся на Беларусь 15 сакавіка 2013. Тым не менш, будзьце пільнымі і асцярожнымі. Дапамагайце блізкім і проста незнаёмым.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках