19 красавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку Ларысу Шчыракову аштрафавалі на $240

6
Журналістку Ларысу Шчыракову аштрафавалі на $240

Фрылансерка з Гомеля стала першай у гэтым годзе беларускай журналісткай, пакаранай судом за прафесійную дзейнасць.

Незалежную журналістку Ларысу Шчыракову суд Гомельскага раёна пакараў штрафам сумай 22 базавыя адзінкі (4 млн 620 тысяч рублёў або $240). Яе прызналі вінаватай у парушэнні арт.22.9 КаАП - незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, а фактычна - праца на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Суд адбыўся сёння, 13 студзеня, справу разглядаў суддзя Аляксандр Лісоўскі, паведамляе «Белсат».

У пратаколе капітана міліцыі Гомельскага РАУС Р. В. Цітова гаворыцца, што Шчыракова, «падчас знаходжання 24 снежня 2015 года ў аграгарадку Урыцкае Гомельскага раёна, не маючы акрэдытацыі ў якасці замежнай карэспандэнткі СМІ, падрыхтавала інтэрв'ю розных грамадзян, незаконна стварыла прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта відэасюжэт «Падтрымка дзяцей-сірот на іх шляху да дарослага жыцця», які быў паказаны 24.12. 2015 у эфіры тэлеканала «Белсат».

Сюжэт, у вырабе якога абвінавачваюць журналістку, быў прысвечаны праблемам былога выхаванца школы-інтэрната з пасёлка Урыцкае. Пратакол журналістка атрымала праз пошту 4 студзеня.

Летась Ларысу Шчыракову двойчы штрафавалі паводле таго ж артыкула.

З праблемамі сутыкнуўся і гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі. Тыдзень таму яму поштай даслалі пратаколы - таксама за сюжэты на «Белсаце».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках