19 красавiка 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельская журналістка: Пераследаваць за збор і распаўсюд інфармацыі - нізка і амаральна

8
Гомельская журналістка: Пераследаваць за збор і распаўсюд інфармацыі - нізка і амаральна
Ларыса Шчыракова
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Фрылансерка з Гомеля першай у гэтым годзе сярод журналістаў паўстала перад судом. Яе прысудзілі да штрафу 240 даляраў.

«У апошнім слове я сказала, што пераследаваць журналістаў можна, але толькі, калі яны падаюць недакладную інфармацыю, абражаюць чыйсці гонар. Але пераследаваць журналістаў толькі за тое, што яны займаюцца журналістыкай, збіраюць і распаўсюджваюць аб'ектыўную інфармацыю - гэта, вядома, нізка, амаральна і подла з боку рэжыму», - так пракаментавала прысуд Ларыса Шчыракова.

Незалежную журналістку Ларысу Шчыракову суд Гомельскага раёна пакараў штрафам у 22 базавыя адзінкі (4 млн 620 тысяч рублёў або $240), паведамляе «Белсат».

Яе прызналі вінаватай у парушэнні арт.22.9 КаАП - незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, а фактычна - праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі. Суд адбыўся сёння, 13 студзеня, справу разглядаў суддзя Аляксандр Лісоўскі.

У пратаколе капітана міліцыі Гомельскага РАУС Р. В. Цітова гаворыцца, што Шчыракова, «падчас знаходжання 24 снежня 2015 года ў аграгарадку Урыцкае Гомельскага раёна, не маючы акрэдытацыі ў якасці замежнага карэспандэнта СМІ, падрыхтавала інтэрв'ю розных грамадзян, незаконна стварыла прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта відэасюжэт «Падтрымка дзяцей-сірот на іх шляху да дарослага жыцця», які быў паказаны 24.12. 2015 у эфіры тэлеканала «Белсат».

Сюжэт, у вырабе якога абвінавачваюць журналістку, быў прысвечаны праблемам былога выхаванца школы-інтэрната з пасёлка Урыцкае. Пратакол журналістка атрымала праз пошту 4 студзеня.

Летась Ларысу Шчыракову двойчы штрафавалі паводле таго ж артыкула.

З праблемамі сутыкнуўся і гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі. Тыдзень таму яму поштай даслалі пратаколы - таксама за сюжэты на «Белсаце».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках