20 красавiка 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Журналістаў пераследуюць на загад зверху

3
Леанід Судаленка: Журналістаў пераследуюць на загад зверху
Леанід Судаленка
ФОТА: «Радыё Свабода»

Гомельскі праваабаронца ўпэўнены, што пераслед журналістаў-фрылансераў адбываецца на распараджэнне Лукашэнкі.

Незалежных журналістаў з Гомеля Ларысу Шчыракову і Канстанціна Жукоўскага абвінавачваюць у незаконным вырабе інфармацыйнай прадукцыі.

Ларыса Шчыракова ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» мяркуе, што новая хваля пераследу ініцыяваная мясцовымі ўладамі: «Магчыма гэта спецыфіка Гомеля, бо пераследуюць толькі нас з Жукоўскім. Тут заўсёды было жорсткае, бескампраміснае стаўленне да журналістаў-фрылансераў».

Праваабаронца Леанід Судаленка не верыць у самадзейнасць гомельскіх чыноўнікаў у справе пераследу журналістаў: «Не думаю, што гэта ініцыятыва мясцовых уладаў. Вертыкаль улады ў Беларусі створаная такім чынам, што на месцах ніхто не «чыхне» супраць Лукашэнкі. Калі б не было адмашкі зверху, ніхто б журналістаў не пераследваў».

Ларыса Шчыракова стала першай беларускай журналісткай-фрылансерам у гэтым годзе, якую аштрафавалі на 22 базавыя адзінкі. Ейнага калегу Кастуся Жукоўскага будуць судзіць адразу ў трох раёнах Гомельскай вобласці за падрыхтоўку сюжэтаў на сацыяльныя тэмы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках