19 красавiка 2024, Пятніца, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна часова скасавала абмежаванні на імпарт з Беларусі

1
Украіна часова скасавала абмежаванні на імпарт з Беларусі

Пастанова аб увядзенні падаткаў была крокам у адказ на недружалюбныя дзеянні з боку Беларусі ў дачыненні да ўкраінскіх прадпрыемстваў.

Міжведамасная камісія ў міжнародным гандлі прыняла пастанову прыпыніць да 1 траўня 2016 года ўвядзенне спецыяльнага падатку памерам 39,2% на імпарт шэрагу тавараў з Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні камісіі, апублікаваным у газеце «Урядовый курьер», паведамляе УНІАН.

У паведамленні нагадваецца, што пастанова аб увядзенні падаткаў была крокам у адказ на недружалюбныя дзеянні з боку Беларусі ў дачыненні да ўкраінскіх прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галін.

«Камісія разгледзела прадстаўленыя Міністэрствам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны матэрыялы аб выніках правядзення кансультацый з кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь, мэтай якіх было ўрэгуляванне спрэчнай сітуацыі, а таксама пазіцыю суб'ектаў замежнаэканамічнай дзейнасці кандытарскай і піваварнай галін, якія былі ініцыятарамі правядзення расследавання», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што Міжведамасная камісія ў міжнародным гандлі Украіны наважылася ў канцы лістапада мінулага года ўвесці з 20 студзеня 2016 года спецыяльны падатак памерам 39,2% на імпарт шэрагу тавараў з Рэспублікі Беларусь. Прынамсі, спецпадаткам павінны былі абкладацца малочная прадукцыя і сыры, рыбная прадукцыя, кандытарскія вырабы, хлебабулачныя і мучныя вырабы, піва, гарэлка, соль, касметыка і шампуні, мыючыя і чысцячыя сродкі, запалкі, вырабы з пластмасы, кухонная мэбля, шыны і пакрышкі, трактары, тканіны ды іншыя тавары.

З 1 траўня 2014 года Беларусь увяла ліцэнзаванне імпарту піва з-за межаў Мытнага саюза. Украінскія вытворцы піва назвалі гэта дыскрымінацыйнымі захадамі і паведамілі, што ў Беларусі ад іх запатрабавалі павысіць рознічны кошт сваёй прадукцыі больш чым удвая, што аўтаматычна робіць украінскае піва неканкурэнтаздольным на беларускім рынку. Аналагічныя захады Беларусь ўжыла і да ўкраінскіх кандытараў.

Аснову ўкраінскага імпарту з Рэспублікі Беларусь складаюць нафтапрадукты, трактары і седлавыя цягачы, металапрадукцыя, халадзільнікі і маразільнікі, шыны, палімеры этылену, мінеральныя і калійныя ўгнаенні, аўтамабілі грузавыя, тара пластмасавая, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, часткі і абсталяванне для аўтамабіляў і трактароў, сельскагаспадарчая тэхніка, кордныя матэрыялы і сінтэтычнае валакно.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках